Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разга́лка ’месца перакрыжавання дарог, ростань’ (Нар. Гом.). Утворана ад дзеяслова разгаліно́ўвацца, з коранем гол‑/гал‑ тыпу разга́івацца, параўн. голя́ ’бакавая галіна ў вілападобнай стойцы варот’ (ТС) (аналагічна зато́ка, пако́ша, гл.) у выніку перанясення назвы па знешнім падабенстве, параўн. аналагічныя разві́лка, рага́тка, чэш. rosoha, балг. разклонение.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нзель ‘металічныя цуглі’ (ТСБМ), ‘вуздэчка’ (Баршч.). Запазычана, магчыма, з ід. trenzl ‘цуглі’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), параўн. польск. tręnzla ‘тс’, што да ням. Trenze ‘вуздэчка’, якое, у сваю чаргу, запазычана праз гал. trensse з ісп. trenza ‘пляцёнка, канат’ (Duden Etumologie, 863; Фасмер, 4, 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́ржа 1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
Бі́ржа 2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліф, лі́фік, лі́хвік ’безрукаўка, жаночае адзенне без рукавоў’ (Сцяшк., Ян., Мат. Гом.), ’частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну’ (ТСБМ); лі́пцік, лі́фцік, ’ліфчык’ (барыс., лаг., Сл. ПЗБ). Рус. лиф, лифчик, польск. lifk, liwk ’тс’. Запазычаны з н.-ням. lîv або з гал. lijf ’ліф, карсет’ (Фасмер, 2, 504).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бамбу́к. Рус. бамбу́к, укр. бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ. bamboo, франц. bambou, гал. bamboe, ісп. bambú, ням. Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац. Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус. линь, якое з гал. lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел. лі́ня (гл. ліна) змянілася ў лінь ’вяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магазе́й рэзервуар лямпы для газы’ (Касп.), ’дзяржаўны свіран’ (Касп.), магазе́я ’магазін, лаўка’, ’свіран’ (Мат. Гом.), ’агульны свіран у вёсках’ (Растарг.). Укр. магазе́й ’свіран’, рус. ярасл., алан. магазе́я, магазе́й ’склад, магазін’. Запазычана ў эпоху Пятра I з гал. magazijn (< фр. magasin < італ. magazzino < араб. mahzū́n, mohā́zin ’склад тавараў’ (Фасмер, 2, 554). Гл. таксама бел. гамазе́я.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махля́р, махля́р, мъхля́р ’жулік, круцель, ашуканец’ (ТСБМ, Нас., Бір. Дзярж., Чач., Сцяшк., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.), ст.-бел. махляръ ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. machlarz ’тс’, якое з с.-н.-ням. mecheler, гал. makelaar, суч. ням. Makler ’маклер’, Mäkler ’пераборлівы, наравісты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, 75; Васэрцыер, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банкру́т. Рус. банкро́т (з XVIII ст.), банкру́т (з часоў Пятра I), укр. банкро́т, банкру́т. Банкру́т (больш даўняя форма) — запазычанне з франц. banqueroute або гал. bankroet. Больш новае банкро́т узята з ням. Bankrott. Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца італ. bancarotta ’зламаная лаўка’. Гл. Смірноў, Западн., 55; Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35. Аб гісторыі слова гл. Клюге, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)