Сусо́к ’мочка, валакно’ (Ласт.). Відаць, ад ссаць ’уцягваць вадкасць’ (аўтарскі наватвор?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны і -чэ́саны; зак., што.
1. Апрацаваць часаннем (валакно).
П. лён.
2. перан. Пільна агледзець, абследаваць або абстраляць (якую-н. прастору, участак).
Пяхота прачасала лес.
|| незак. прачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прачэ́сванне, -я, н. і прачо́ска, -і, ДМ -чо́сцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́фія, ‑і, ж.
1. Трапічная расліна сямейства пальмаў з кароткім ствалом і вялізнымі перыстымі лістамі.
2. Трывалае валакно, якое робіцца з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.
[Англ. raffia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільнотраста́ і льнотраста́, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валакні́на ’мяты лён і пласкані’ (КЭС). Да валакно і суфікса ‑ін з рэчыўным значэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шкловалакно́, ‑а, н.
Валакно, якое атрымліваецца з расплаўленага шкла (у 1 знач.). Хоць са шкла, але не б’ецца, хоць палатно, але не гарыць. Яно [палатно] вырабляецца на Полацкім заводзе шкловалакна. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лабазава́ты ’цвёрдае валакно лёну ці пянькі, падобнае на сена з лабазы’ (КЭС, лаг.). Да лабаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шаўко́вы прям., перен. шёлковый;
~вае валакно́ — шёлковое волокно́;
~вая фа́брыка — шёлковая фа́брика;
ён зрабі́ўся як ш. — он стал как шёлковый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ільняны́ і льняны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лёну. Ільняны палетак. Ільняное сцябло. Ільняное валакно. Ільняная сеялка. Ільняная сыравіна. // Атрыманы з ільнянога семя. Ільняны алей. Ільняная макуха. // Выраблены з валакна лёну. Ільняное палатно. Ільняная сарочка.
2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць. Ільняная фабрыка. Ільняны камбінат.
3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. У Валькі ж валасы, як у мамы, ільняныя, і вочы такія ж сіне-зялёныя, толькі бровы бацькавы — густыя, чорныя. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пінькучы́ ’лапці, падплеценыя вяроўкамі’ (Бяльк.). Да пянька ’канаплянае валакно’ (гл.). Параўн. краснап. пянькучышча ’месца, дзе мочаць каноплю’ (Бяльк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)