другара́дны, ‑ая, ‑ае.
Не асноўны, не самы важны, малаістотны. Другараднае пытанне. Другарадная роля. // Не першы, не лепшы па сваіх якасцях; пасрэдны. Другарадны пісьменнік. Другарадны спявак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяха́, -і́, мн. вёхі і (з ліч. 2, 3, 4) вяхі́, вех, ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на версе для абазначэння мяжы, напрамку, руху.
2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.
Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
устано́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для ўстаноўкі чаго‑н. Установачная шруба. Установачная дошка.
2. Які дае ўстаноўку (у 3 знач.), прынцыпова важны. Установачныя тэзісы. Установачны артыкул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ключавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ключа (у 1, 2, 3, 5, 6 і 7 знач.).
2. Важны, рашаючы ў ваенных, эканамічных ці інш. адносінах. Захапіць ключавыя пазіцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.
Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэкра́цыя перан. іран. ’важны ўчынак’ (Сл. ПЗБ). Ад рэкра́цыя ’забава, адпачынак’ (гл. яшчэ рэграцыя), якое набыло супрацьлеглае значэнне ў іранічным кантэксце (параўн. ужыванне малайчына пры асуджэнні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гістары́чны, -ая, -ае.
1. гл. гісторыя.
2. Які рэальна існаваў, не выдуманы.
Г. факт.
3. Які адносіцца да часу, ад якога захаваліся пісьмовыя помнікі (напр., рукапісы); проціл. дагістарычны.
Гістарычная эпоха.
4. Выключна важны, які ўвайшоў у гісторыю.
Гістарычныя рашэнні.
|| наз. гістары́чнасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).
Г. мастацкага твора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
важне́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вельмі добры, выдатны; важны (у 3 знач.). Футбольная пляцоўка тут будзе важнецкая: месца такое, што і раўняць не трэба. Даніленка. — Хадзі, Ганька, — кліча ён [дзядзька] з кухні, — паглядзі, якія важнецкія туфлі ў цябе будуць. Васілевіч.
2. Важны (у 2 знач.). Ужо ў разгары быў даклад, Як шась асёл. І ў першы рад З важнецкім выглядам падаўся. Бачыла. І шэрая світка зусім ні пры чым, — У дзеда важнецкі інспектарскі чын. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жна,
1. Прысл. да важны (у 2 знач.).
2. у знач. вык. Істотна ў якіх‑н. адносінах. Важна было, каб поезд па той ці іншай прычыне прыпыніўся там, дзе трэба. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардына́льны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)