бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая баба, маўляў, не яе справа: «Не лезьце туды, куды вас не просяць! Вы не ведаеце, якія ў нас адносіны». Чулі? — Раз ён пачаў ужо такое, — абуралася Эма, — дык на ўсю Вільню аскандаліць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Які асеў, ушчыльніўся ад доўгага ляжання. Сустрэла каля брамы цішыня Пяском улежаным, травой кароткай. Пысін. Баба Домна, укруціўшыся ў цёплую хустку, ляжала на сваім улежаным за гады месцы — за комінам, на печы. Сіпакоў.

2. Які ўляжаўся і стаў гатовым для ўжывання. Пахла гарэлым торфам, агуркамі і ўлежанымі яблыкамі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вкабаба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Някдэ́ба ’няўмека’ (гом., Нар. словатв.). Магчыма, звязана са словазлучэннем *не къ добЬ ’не па часе, не да рэчы’ (гл. баба) з другасным пераходам а > э пад націскам. Параўн., аднак, укр. неклеба ’няўмека’ (апіска д замест л?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч. «Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ. llnda ’гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ура́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што‑н. [Вера:] — Які ты ўразлівы, ужо і крыўдуе. А баба што — не чалавек? Машара. Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. Яго натуру ўдала падкрэслівае і вонкавы выгляд: непаслухмяна ўзварушаны чуб, кірпаты нос, доўгая шыя на завостраных плечыках, вялікія адтапыраныя вушы, якія ўдзень свецяцца наскрозь. Карамазаў. // Такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі. Уразлівае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)