Стано́к1 ‘машына, прыстасаванне’, ‘апора’, ‘стойла’ (ТСБМ), ‘прыстасаванне або прылада’ (ТС), ‘вал у кроснах, на які набіваецца аснова ці палатно’ (Сцяшк.), станкі́ мн. л. ‘козлы, на якіх пілуюць дровы’ (Жд. 3). Ад сталн1 (гл.) з суф. ‑ок. Паводле Трубачова (Этимология–1985, 6), прасл. *stanъkъ першапачаткова азначала пераважна ткацкі стан.

Стано́к2 ‘стаянка, шалаш у лесе, на лузе’, ‘стойла для каня ў хляве’ (ТС, Сержп. Прымхі). Да стан1 (гл.).

Стано́к3 ‘луг паміж балотамі’ (Жд. 3). Да стан1 з суф. ‑ок, г. зн. ‘месца, дзе можна стаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цытадэ́ль, ‑і, ж.

1. Гарадская крэпасць. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі, прысвоіўшы ёй ганаровае званне «Крэпасць-герой». «Помнікі». // Пра крэпасць наогул. Быў час, Калісьці ў суседзяў, ды і ў нас, Усюды будавалі цытадэлі. Корбан. На беразе Рыёна — спавітыя дзікім вінаградам руіны старажытнай турэцкай цытадэлі. Самуйлёнак.

2. перан. Цвярдыня, апора чаго‑н. Лес партызанам — надзейная зброя, Пушча — магутная іх цытадэль. Глебка.

3. перан. Астрог, турма. [Леановіч:] — У ваенны час за такую справу, якой мы хочам заняцца, пагражае цытадэль. Караткевіч.

[Ад іт. citadella — гарадок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпа́ла, ‑ы, ж.

1. Брус, які кладзецца ўпоперак чыгуначнага насыпу як апора пад рэйкі. Пахла мазутам, пагрэтымі за дзень шпаламі, жвірам і нечым асаблівым, станцыйным. Карпаў. Ідзе Сцёпка, дзе чыгункаю па шпалах, а дзе вузенькаю сцежкаю. Колас. Адноўлены Касцюковіцкі райпрамкамбінат пачаў вырабляць шпалы для Беларускай чыгункі. Лыч.

2. Знак адрознення старшага каманднага саставу ў Савецкай Арміі (да 1943 г.), які меў форму прамавугольніка. Наперадзе ўсіх ішоў высокі чалавек, на пятліцах камандзірскай гімнасцёркі ў яго было па чатыры «шпалы», а на рукаве гарэла пяціканцовая зорка палітработніка. Лупсякоў.

[Ад гал. spalk — падпорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

Ісці, абапіраючыся на палку.

Сукаватая п.

Лыжныя палкі.

Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).

З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. па́лачны, -ая, -ае.

Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падму́рак, ‑рка, м.

1. Каменная або цагляная кладка пад што‑н.; фундамент. А вунь відзён і падмурак нейкай стадолы: значыць, і тут, у гэтай баравой глушэчы, распачалі нешта будаваць. Сабаленка. Домік стаіць на высокім, складзеным з камення падмурку і зухавата пазірае да бляску прамытымі акенцамі на пасёлак. Бяганская.

2. перан. Апора, аснова чаго‑н. Падмурак сацыялістычнай эканомікі. □ Магутнай партыі падмурак, Яе хрыбет і дыктатура, Яе граніт — рабочы клас. Бялевіч. Кірыла Тураўскі быў першы пасля Іларыёна сярод тых, хто закладваў падмурак старажытнай рускай эстэтыкі. Майхровіч.

•••

Закласці падмурак гл. закласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурла́т, мурла́та, мурла́ціна ’апрацаванае бервяно памерам 10×5 см’ (Сцяшк.), ’апошняе бервяно (верхні вянец зруба), на якое абапіраюцца кроквы’ (Тарн., Шушк., ТС; глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; нараўл., КЭС; міёр., Нар. словатв.; Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’бэлька’ (Ян.), кам. ’кладзь, апора страхі на сохах’, нараўл. ’падруба ў доме’ (Нар. сл.); кобр. мурлатэ ’бярвёны над вокнамі’ (Сл. Брэс.); ст.-бел. мурлатъ, мулатъ, мулартъ, мурлятъ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. murłat, murłata, якое з с.-в.-ням. mūrlatte, суч. ням. Mauerlatte, якое з mūr ’сцяна’ і latte ’жардзіна’, ’паласа’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 150; Булыка, Лекс. запазыч., 97; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр. поруч ’тс’, ст.-польск. porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус. порука, поручательство ’падтрымка’, польск. poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац. poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

1. Памянш.-ласк. да нага (у 1 знач.).

2. Апора, стойка (мэблі, начыння і пад.). На таку .. стаяла саматужная сячкарня.. на чатырох ножках. Колас. У паркеце адсвечваліся ножкі крэслаў, халодныя грані калонаў, гронкі вясёлкавых бра. Скрыган.

3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны. Белую тоўстую ножку.. [баравіка] Люся трымае аберуч. Брыль.

4. Рассоўная частка некаторых інструментаў. Ножка цыркуля.

•••

Казіная ножка — а) самаробная папяроса ў выглядзе люлькі; б) (спец.) інструмент для выдалення зубоў.

Падставіць ножку гл. падставіць.

Рожкі ды ножкі гл. ражок ​1.

Хатка на курыных ножках гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да спіна; спіна дзіцяці, маленькай жывёліны, насякомага. Аксамітныя спінкі пчол.

2. Апора для спіны ў крэсла, канапы, лавы і пад. Спінкі сядзенняў у аўтобусе. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала. Васілевіч. — Тата, — рашуча сказала Мая, — ты купі мне ў горадзе саначкі, такія маленькія, са спінкай. Добра? Краўчанка.

3. Частка адзення, якая закрывае спіну.

4. Спінная частка рыбы, якая выразаецца для вялення або вэнджання. Спінка асятра.

5. Пра тыльны бок некаторых прадметаў. Спінка шафы. // Верхняя частка некаторых вузкіх прадметаў. Спінка брытвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́жар, стэ́жар ’укапаны высокі шост, вакол якога кладуць стог’ (Сцяшк., Янк. Мат., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), ’падсціл пад стог’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ДАБМ, Сл. Брэс.), сцежаро́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. стежеры, стожары ’насціл пад стог’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сте́жар ’тс’, сте́жір ’месца, дзе стаяць стагі’, рус. сте́жер ’жардзіна ў стозе’ (у СРНГ адсутнічае), стараж.-рус. стежеръ ’слуп’, ’мэта’ (?), в.-луж. sćežor ’мачта’, н.-луж. sćažor ’жардзіна ў стозе’, славен. stežer ’крук’, харв. дыял. stežȃr ’кол, да якога прывязваюць коней на таку пры малацьбе’, балг. сте́жер ’тс’, макед. стежер ’тс’, ст.-слав. стежеръ ’слуп, апора’. Прасл. *stežerъ звязана са *stogъ, гл. стажар (Шустар-Шэўц, 1275; Бязлай, 3, 317; Фасмер, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)