сло́дыч ж., прям., перен., разг. сла́дость;

така́я с., е́сці немагчы́ма — така́я сла́дость, есть невозмо́жно;

с. адпачы́нку — сла́дость о́тдыха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куро́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.), прыгодная для пабудовы лячэбніц, санаторыяў, дамоў адпачынку. Паўднёвыя курорты. Курорты Крыла.

[Ням. Kurort — лячэбнае месца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацыён ’хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), у якой з ням. Motion < лац. mōtiōne(m) < moveo ’рухаю’ (Фасмер, 2, 666).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. гл. грыб.

2. Мікраарганізм, які адносіцца да грыбоў, выклікае захворванне скуры і інш.

3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прым. грыбко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Грыбковыя захворванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кані́кулы ’перапынак у занятках для адпачынку навучэнцаў’ (ТСБМ), драг. каніку́лэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Відавочна, запазычана з польск. kanikuła ’спякота’ і старое значэнне ’канікулы’, якое з лац. canīcula ’малы сабачка’ (у выражэнні diēs caniculāres) — ад назвы сузор’я Малога Пса і таго перыяду, калі сонца знаходзіцца ў гэтым сузор’і (з 22 ліпеня да 23 жніўня) і стаіць гарачае надвор’е; па гэтай прычыне быў устаноўлены перыяд адпачынку ад заняткаў. Форма мн. ліку на аналогіі з суткі (Фасмер, 2, 180; Шанскі, 2 (К) 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́ля, прыназ. з Р.

1. каго-чаго. Выражае мэтавыя адносіны, ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, у інтарэсах якіх здзяйсняецца што-н.

Д. агульнай справы.

Я зраблю гэта д. вас.

2. чаго. Выражае мэтавыя адносіны, ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння.

Д. адпачынку.

Д. кавалка хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сто́йбішча ‘часовае паселішча качэўнікаў’ (ТСБМ, Стан.), ‘месца адпачынку жывёлы на пашы’ (ТСБМ), ‘стойла, стаянка’ (Нар. Гом.), стаўбаві́шча ‘тс’ (Варл.). Дэрываты ад стаяць (гл.) з суф. ‑ішч‑, зыходныя праз назоўнік *стойба, прым. *стаўбавы (< *стаўба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адды́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм. Кароткі перапынак для адпачынку. А я бягу без аддышкі, з галля абтрасаючы зоркі, з ялін залацістыя шышкі Кідае пад ногі вавёрка... Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санато́рый, ‑я, м.

Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя. Хомчанка.

[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гама́к, ‑а, м.

Падвясны ложак з сеткі або парусіны для сну і адпачынку на свежым паветры. [Віктар Сяргеевіч] толькі што вярнуўся з раёна і зараз, лежачы ў гамаку, .. чытаў свежыя газеты. Якімовіч.

[Фр. hamac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)