парапе́т, ‑а, М ‑пеце, м.

1. Невысокая сцяна, агароджа ўздоўж моста, набярэжнай і пад. Першы мост цераз Марачанку — праз два кварталы. Гнілы ўжо, учарнелы. Андрэй прыпыніўся на ім, за парапет зірнуў. Лобан. І, як вокам кінуць, утульны пясчаны бераг ад гранітнага парапета прыбярэжнай вуліцы да самага пеністага прыбою быў запознены людзьмі. Лынькоў.

2. Уст. Вал, насып у цытадэлях, крэпасцях для аховы ад ворага.

[Іт. parapetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпунтавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які мае адносіны да шпунта (у 1 знач.). Шпунтавы паз. // Які мае шпунты, забяспечаны шпунтамі. — Лесаматэрыялы прывезлі? — Звычайныя дошкі, не такія, як для шпунтавога рада, — з прыкрасцю адказаў інжынер. Сапрыка. // Злучаны, змацаваны пры дапамозе шпунта (у 1 знач.). Шпунтавое злучэнне. Шпунтавы вузел. // Прызначаны для вырабу шпунта. Шпунтавы струг.

2. Які зроблены са шпунта (у 2 знач.). Шпунтавая агароджа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыно́к ‘загарадка з калкоў тычком’ (ТСБМ, Ласт.), ‘агароджа з тонкіх кійкоў, якія вертыкальна пераплятаюцца паміж жэрдак’ (віц., рэч., ЛА, 4), ‘пляцень’ (Ласт.). Памянш. да тын (гл.). Сюды ж тынко́вы (плот) ‘плот з частаколу (у адрозненне ад жардзянога плота)’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

огражде́ние ср.

1. (действие) загаро́джванне, -ння ср., абгаро́джванне, -ння ср., агаро́джванне, -ння ср.;

2. перен. засцяро́га, -гі ж., ахо́ва, -вы ж.;

3. (ограда) ист. агаро́джа, -джы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск. park або рус. парк з зах.-еўрап. моў (ням. Park, англ. park) ад сяр.-лац. parricus ’загон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўды́р ‘плот, агароджа’ (Сцяшк. Сл.), ‘упарты, някемлівы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.), сталды́р ‘высокі, няўклюдны чалавек’ (кір., Нар. сл.), сто́ўдыр ‘валацуга’ (Сцяшк. Сл.), стаўду́р ‘тупы, разумова недаразвіты чалавек’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.), сюды ж стаўдырава́ты ‘высокі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, набліжанае да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́ты ’вароты’, ворота ’дзверы ў хляве’ (Шушк.). Ст.-рус. ворота, рус. воро́та, укр. воро́та, польск. wrota, чэш. vrata, ст.-слав. врата, балг. врата́, серб. вра́та ’дзверы’ і г. д. Прасл. *vorta ’вароты, дзверы’ (мн. л. да назоўніка н. р. *vorto ’тс’, які не захаваўся) — утварэнне суфіксам ‑t‑ да прасл. кораня *ver‑: *vor‑ ’адкрываць, закрываць і да т. п.’ Падобныя ўтварэнні ёсць і ў іншых і.-е. мовах: літ. var̃tai мн. л., лат. vàrti мн. л. ’вароты, дзверы’, прус. warto, ст.-англ. weorð, worðагароджа каля будынка’, тахар. B wärto, warto ’сад’, ст.-інд. vr̥tísагароджа’ (Фасмер, 1, 354–355; Траўтман, 353; Махэк₂, 699; Шанскі, 1, В, 168; Брукнер, 632–633 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

решётка ж.

1. кра́ты, -таў ед. нет; (ограда) агаро́джа, -джы ж.;

2. (у монеты) разг. рэ́шка, -кі ж.;

3. техн. рашо́тка, -кі ж.;

сиде́ть за решёткой сядзе́ць за кра́тамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sētaагароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канцыля́рыя ’аддзел установы, заняты справаводствам’, ст.-бел. канцелярия, канцелярыя, канцлерея, канцлярыя, канцлярея, канслерия (пач. XVI ст.) ’тс’, запазычана са ст.-польск. kancelaria < пози, с.-лац. cancellaria ’тс’ < лац. cancellārius ’адзін з членаў варты ўладара, які, стоячы перад кратамі дзвярэй (суда), абвяшчаў яго загады’ < лац. cancelliагароджа’ (Слаўскі, 2, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)