Канцыля́рыя ’аддзел установы, заняты справаводствам’, ст.-бел. канцелярия, канцелярыя, канцлерея, канцлярыя, канцлярея, канслерия (пач. XVI ст.) ’тс’, запазычана са ст.-польск. kancelaria < пози, с.-лац. cancellaria ’тс’ < лац. cancellārius ’адзін з членаў варты ўладара, які, стоячы перад кратамі дзвярэй (суда), абвяшчаў яго загады’ < лац. cancelli ’агароджа’ (Слаўскі, 2, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)