перапі́ска, ‑і, ДМ перапісцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перапісваць — перапісаць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перапісвацца (у 1 знач.); абмен пісьмамі.

3. Збор пісем, лістоў, напісаных і атрыманых кім‑н. Загінулі таксама апавяданні Багушэвіча, яго перапіска з многімі выдатнымі сучаснікамі. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяня́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да змяніць.

змяня́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю. Колас.

•••

Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуніка́цыя, ‑і, ж.

1. часцей мн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка. Жычка.

2. толькі адз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

[Лац. communicatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымяні́ць ’ажыццявіць на справе, выкарыстаць’ (ТСБМ), прымяні́ць ’прыстасаваць’ (Бяльк.), прымені́цца ’налаўчыцца’ (ТС); сюды ж зваротныя прымяні́цца ’прыцэньвацца, прыкідваючы па грошах’ (брагін., З нар. сл.), прыміня́цца ’тс’ (Бяльк.) з, відаць, першасным значэннем. Прыставачна-суфіксальнае да ме́наабмен’ (гл.). Параўн. аналагічныя рус. арханг. примени́ть ’ажыццявіць; выкарыстаць’, свярдл. примени́ться ’прыцаніцца’, укр. приміни́тися ’прыстасавацца’. Паводле Пацюпы (Гармонія, 11), “славянізм”, з рус. примени́ть ’выкарыстаць’, што, відаць, можна сцвярджаць толькі ў дачыненні да літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ры, пор і пораў; адз. пора, ‑ы, ж.

1. Вельмі дробныя адтуліны потавых залоз на паверхні скуры чалавека і жывёл. У поры на пальцах і з тыльнага боку далоняў уеліся машыннае масла і метал. Б. Стральцоў. // Мікраскапічныя непатоўшчаныя месцы ў абалонках раслінных клетак, праз якія адбываецца абмен рэчываў паміж клеткамі.

2. Прамежкі паміж часцінкамі рэчыва.

[Ад грэч. poros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней... Якімовіч. // на каго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа]. Кулакоўскі. — Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Менаабмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měniti ’мяняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узаме́н, прысл. і прыназ.

1. прысл. У абмен, замест аднаго што‑н. другое. Вадзік саступіў на просьбу хлапчука, зняў са штаноў папружку і аддаў узамен па ножык. Гамолка. [Тарасюк:] — Няхай не крыўдуюць [вашы] мужчыны, што мы забралі іхнюю вопратку і нічога не можам пакінуць узамен. С. Александровіч.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «узамен» вырашае аб’ектныя адносіны; ужываецца для ўказання на асобу ці прадмет, якія замяшчаюцца іншай асобай ці прадметам. Прыхаджане ссыпалі [у каробку і мяхі] плату за ачышчэнне ад грахоў, узамен чаго атрымоўвалі квіткі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаво́р, ‑у, м.

1. толькі мн. (перагаво́ры, ‑аў). Дзелавы абмен думкамі пры высвятленні якіх‑н. пытанняў, умоў і пад. Дыпламатычныя перагаворы. □ Пачынаючы з верасня 1920 г. Савецкая Расія вяла мірныя перагаворы з Польшчай. «Весці».

2. Разм. Размова. — Дзе ж ты быў цэлы дзень? — запытала .. [Марта] мужа. — А табе цікава ведаць? — Вядома, што цікава! — Зося нібы не чула гэтых перагавораў: яна .. цішком сядзела на лаве, абапёршыся локцем на стол. Гартны. [Наганаў:] А ў мяне сёння на міжгародняй перагавор. Губарэвіч. // Кароткая спрэчка. [Кравец:] — Нешта перагавор з жонкаю быў? Жывучы, братачка, усяго бывае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́ва, ‑ы, ж.

1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша. Шыловіч. // толькі мн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў. Пестрак. Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць. М. Ткачоў.

2. Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)