патрана́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да патранажу (у 2 знач.). Патранажная работа. // Які займаецца патранажам. Патранажная сястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўроты. Паўротны камандзір. // у знач. наз. паўро́тны, ‑ага, м. Камандзір паўроты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́шпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пашпарта. Пашпартны бланк. // Звязаны з выдачай пашпартоў. Пашпартны стол. Пашпартная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сідэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сідэрацыі, прызначаны для сідэрацыі. Сідэральныя севазвароты. Сідэральныя папары. Сідэральныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілуры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сілуру. Сілурыйскія адклады.

•••

Сілурыйскі перыяд (сілурыйская сістэма) — тое, што і сілур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скачка (у 1 знач.). Скачковыя практыкаванні. // Прызначаны для скачкоў. Скачковыя лыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скіта. Скіцкія манахі. Скіцкая царква. // Такі, як у скіце. Скіцкая вячэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

словаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словаўтварэння; які служыць для словаўтварэння. Словаўтваральная сістэма. Словаўтваральны суфікс. Словаўтваральная мадэль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да смушка. Смушкавая авечкагадоўля. Смушкавыя пароды авечак. // Зроблены са смушка. Смушкавая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́вавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ставаў. Стававы іл. Стававая вада. // Які жыве ў ставах. Стававая рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)