халасця́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасцякам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё. Ваданосаў. [Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматто́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам. Беразняк.

2. Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штука́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Уст. Рабіць, паказваць фокусы ​2.

2. Займацца штукарствам, быць штукаром (у 2, 3 знач.).

3. З вялікім стараннем рабіць што‑н.; завіхацца каля чаго‑н. Дома жонка ля пліты штукарыць. Макаль. Бы[ццам] для забаўкі [Антон] штукарыў, а цяпер і самому люба зірнуць на .. [пеўнікаў над франтонам], бо надаюць будынку закончанасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́нка1 ’шырокая мяжа, вузкая палявая дарога’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Арх. Федар., Варл., ТС, Сл. ПЗБ, Чуд., Арх. Вяр., Нік., Оч.), ’дарога, якая праходзіць за будынкамі паўз вёску’ (Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Маш.), ’забытая старая дарога, па якой цяпер зрэдку ходзяць’ (Сцяшк.), ’прамая дарога каля лесу’ (пруж., Ск. нар. мовы), ’дарога, пратаптаная паміж двароў’ (Мат. Маг.), ’дарога ад вёскі да вёскі; дарога праз лес’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сте́нка, сті́нка ’палявая мяжа’ (Бел.-укр. ізал.), старое польск. ścianka ’вулачка, праход паміж сценамі’. Мартынаў (Зб. Крапіве, 212) на падставе зафіксаванага палес. стʼинка ’вулачка’ выводзіць са *stěnъka < *stegnъka, параўн. ст.-слав. стьгна ’вуліца’ < *stьgna ’дарожка’, шляхам замены д фрыкатыўным ɣ і ў выніку падаўжэння папярэдняга галоснага (> *stēnka), што сумніўна, гл. сцяна2.

Сце́нка2 ’мера палатна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’частка асновы пры тканні’ (Нік., Оч.; ашм., Стан.). Гл. сцяна3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзёрысты, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў. Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» Броўка.

2. Абл. Задорны, бадзёры. Між маўклівых задымленых сцен.. пачуліся.. вясёлыя, задзёрыстыя галасы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.

запяка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да запячы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здубяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду (пра цела, часткі цела). Вось і сапёры. Адны з іх скончылі сваю працу і грэюць цяпер здубянелыя рукі і ногі. В. Вольскі. // Зацвярдзелы, злубянелы (пра адзенне). Соня пакінула на сябе здубянелы ад сырасці плашч. Гроднеў. Дзядзька памалу закасаў заскарузла-здубянелую зрэбную калашыну, агаліў рану. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяле́пуха, ‑і, ДМ ‑пусе, ж.

Разм.

1. Пра зялёны, недаспелы плод. Яшчэ нядаўна на вішняку, у засені якога мы з Анастассяй Паўлаўнай сядзелі цэлымі днямі, віднеліся вішанькі-зялепухі, а цяпер яны аж чорныя. Сабаленка. — Навошта ж гэта столькі гуркоў матка налаташыла? Яны ж зялепухі яшчэ горкія. Масарэнка.

2. перан. Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)