Тыно́к ‘загарадка з калкоў тычком’ (ТСБМ, Ласт.), ‘агароджа з тонкіх кійкоў, якія вертыкальна пераплятаюцца паміж жэрдак’ (віц., рэч., ЛА, 4), ‘пляцень’ (Ласт.). Памянш. да тын (гл.). Сюды ж тынко́вы (плот) ‘плот з частаколу (у адрозненне ад жардзянога плота)’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырге́нь ‘шморг’ (чавус., Нар. сл.), ‘торк’, ‘таўхель’: тырге́нь за палу (Мат. Маг. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, да торгаць1, таргануць (гл.) з дыялектным пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе. Сюды ж тыргі́каць ‘кульгаць, ісці пакульгваючы’ (глыб., Рэг. сл. Віц.), гл. таргікаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэмперату́ра ‘цеплавая характарыстыка’ (ТСБМ), ‘гарачка, павышаная тэмпература’ (смарг., Сл. ПЗБ), тэмпэрату́ра ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). З рус. температу́ра ‘тс’ ці польск. temperatura ‘тс’, што, у сваю чаргу, з лац. temperatura ‘стан’. Сюды ж тэмперату́рыць ‘мець павышаную тэмпературу’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызы́рыць ’прыпячы’ (ТС). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (гл.). Верагодна, сюды ж трэба аднесці прызы́рыць ’прымусіць; прыструніць’ (Шат., Хрэст. дыял., ТС) з далейшым развіццём семантыкі ’пячы’ → ’біць’. Гл. таксама Антропаў, Супр. чыт. III, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязь ’скура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́маць ’красці, паціху браць’, намнуць ’украсці, паціху ўзяць’ (Нас.). Паводле Насовіча, запазычана з ням. nehmen ’браць’, згодна з пазнейшым удакладненнем Карскага, праз яўр. (ідыш). Відаць, сюды ж гродз. Умнуць ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.), праз стадыю намнуты (намнутый) ’украдзены’ (Нас.), г. зн. ’прапаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́шчыць1 ’рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.)· Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач2, пляскуха (гл.).

Пле́шчыць2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)