Ну́ты ’прапілаваныя праёмы ў дошках дзвярэй, куды заганяецца шпона або пояс’ (Сцяшк.). Запазычанне праз польск. nut ’паз у драўніне, у які заходзіць адпаведны выступ’, nuty, мн. л. з ням. Nut(e) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ніна, ка́нка ’льняны саламяны або з гнуткіх галінак (абшытых палатном) абручык вакол галавы замужняй жанчыны пад хусткай, на які накручвалі валасы’ (Маш.; слонім., Шн.; Тарн., Сакал.). Да тканіца < тканка (Помн. этнагр., 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каранёк ’невялікі калодачны вулей’ (З нар. сл.), каранік ’калодачны стаячы вулей’ (З нар. сл., Жд. 3, Бяльк.). Магчыма, да kъrnъ ’кароценькі’, параўн. бел. карнаты (гл.), або першапачаткова ’вулей з кары’ (Бяльк., 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́н. Рус. баро́н, укр. баро́н. Запазычанне з франц. baron або ням. Baron (першакрыніца ст.-в.-ням. baro). Праабражэнскі, 1, 17; Фасмер, 1, 128; Шанскі, 1, Б, 47; Клюге, 53; MESz, 1, 253.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międlenie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагні́сты ’моцны, магутны’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Як відаць з ілюстрацыі («Рука ў иаго нагнʼистайа, адразу паршука ўложыць»), тлумачэнне слова занадта абагульненае; хутчэй за ўсё гэта аказіяналізм ад нагнуць або ад гнясці ’прыціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпал ’галава’ (Яўс.). Параўн. рус. пеяратыў кумпол ’галава ’. Гэтыя словы да рус. купол ’купал’, якое з’яўляецца запазычаннем з ням. Kuppel ’тс’ або франц. сойроіе (Фасмер, 2, 421; Шанскі, 2, 8, 448–449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́чары ’кучаравыя або завітыя валасы’ (ТСБМ, ТС). Укр. кучери, рус. кучери ’тс’. Параўн. чэш. kučera, славац. kučera ’кудзер’. Супастаўленне з кука (гл.) і лат. kauka ’чуб’ непераканаўчае (параўн. Бернекер, 637; Траўтман, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лактуш(ш)а, ст.-бел. локтушие ’хустка, полка’ (1519 г.), ст.-польск. loki usze < ст.-ЧЭЩ. loktuse < nnw. Lakentuch (Булыка, Запазыч., 112) або непасрэдна Скарына ўзяў са ст.-чэш. (Там жа, 206).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)