рэпара́цыі, -цый, адз. -ыя, -і, ж. (спец.).

Выплата дзяржавай, якая распачала вайну, дзяржавам, што панеслі страты ў гэтай вайне, грошай або іншага віду кампенсацыі.

|| прым. рэпарацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэто́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -то́рт і -аў, ж. (спец.).

Лабараторная пасудзіна з доўгім выгнутым горлам, якая выкарыстоўваецца часцей для перагонкі вадкасцей.

|| прым. рэто́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саладзі́ны, -дзі́н (спец.).

Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле.

Знацца (разбірацца) як свіння на саладзінах (разм.) — зусім не разбірацца.

|| прым. саладзі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сартыме́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту.

Трубы нафтавага сартыменту.

С. пракату.

Сартыменты лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрэафані́я, -і, ж. (спец.).

Перадача ці ўзнаўленне гуку, якія даюць магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.

|| прым. стэрэафані́чны, -ая, -ае.

С. запіс.

Стэрэафанічнае кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́пціх, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Твор выяўленчага мастацтва, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адным сюжэтам і ідэяй.

2. Царкоўны абраз, які мае тры створкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэпана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Хірургічная аперацыя, звязаная з ускрыццём коснай поласці з мэтай пранікнення да ачага хваробы.

Т. чэрапа.

Т. зуба.

|| прым. трэпанацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уга́р, -у, м. (спец.).

1. гл. угарэць.

2. мн. -ы, -аў. Адходы пры апрацоўцы валакна, пражы і пад., прыгодныя для новай перапрацоўкі.

|| прым. уга́рны, -ая, -ае.

Угарная пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Птушка атрада ракшападобных са стракатым апярэннем, веерападобным чубам і загнутай уніз дзюбай.

|| прым. удо́давы, -ая, -ае (спец.).

Сямейства ўдодавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урбані́зм, -у, м. (спец.).

1. Напрамак у мастацтве, які адлюстроўвае жыццё сучасных вялікіх гарадоў.

2. Напрамак у горадабудаўніцтве, які сцвярджае неабходнасць стварэння вялікіх гарадоў.

|| прым. урбаністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)