*Лятва́, лётва́, летва́, лятво́ ’праца пчалы па збору мёду’ (Анох.; лунін., Шатал.; рэч., Мат. Гом.). Палескае. Да лётаць. Аб суфіксе ‑ва (‑во) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґа́па ’разява’ (Сцяц. Словаўтв.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. gapa, gap ’тс’ (якое звязваецца па паходжанню з польск. gapa ’варона’; гл. Слаўскі, 1, 255–256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́гаўка ’прорва, бездань’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, гукапераймальнае па паходжанню (ад слоў тыпу *глаг!, *глагаць, якія перадаюць бульканне вады; параўн. з падобнымі гукамі: глак‑та́ць, гло́к‑аць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўдыто́рыя. Новае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з лац. auditorium, пераробленага па ўзору слоў на ‑ия (пач. XIX ст.), гл. Шанскі, 1, А, 175.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крос ’спартыўны бег па перасечанай мясцовасці’ (ТСБМ). Ад англ. to cross ’перасякаць’ (там жа, 2, 728). Запазычанне праз рус. кросс з англ. cross (Шанскі, 2, 8, 409).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каваро́т, каваротак ’калаўрот’ (Хрэст. па бел. дыял.), кавародак ’тс’ (гродз., З нар. сл.), каваротка ’тс’ (Нар. словатв., Шатал.). Утворана ў выніку працэсу таўталогіі з калаварот, калаваротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус. полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сціць ’пасвіць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ). Да пасці́ 1 (гл.). Другі канчатак інфінітыва па аналогіі з па́сцівіць (гл.). Сюды ж пасціцца ’пасвіцца’ (воран., паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з па- < прасл. po‑ ’псеўда-’ (параўн. укр. па́кінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца > ’слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашаты́рыць ’пацерці, памыць’ (Ян.). Да па‑ і шатырыць, якое, відаць, утварылася ў выніку кантамінацыі лексем шараваць і церці (гл.). Галосны ‑ы‑ прыдае экспрэсіўнасць, як бел. уды́́рыць ’ударыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)