◎ Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перайма́ць, пераіма́ць ’сустракаць (гасцей); пераймаць жывёлу; пераймаць, схопліваць, запазычваць; ісці насустрач, напярэймы’ (Нас., ТСБМ; Касп., Сл. ПЗБ, ТС), піраймаць ’спаткаць, спыніць, завярнуць’ (Варл.); укр. перейма́ти, переня́ты, перея́ти, рус. переима́ть, перейма́ть ’тс’, польск. przejąć, przejmać, przejmować, н.-луж. pśejmaś, в.-луж. přejeć ’тс’, чэш. přejímati ’прымаць, браць’, ’запазычваць, пераймаць’, славен. prejé(ma)ti ’атрымоўваць’, серб.-харв. при́мати ’перенимать’, макед. вос‑приема ’ўспрымаць’, балг. въз‑прие́мам ’пераймаць’. Прасл. (паўн.) *per‑jęti (< *ęti) /*per‑jьmati. Да пера- і іма́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зусі́м, прысл.
1. Абсалютна, поўнасцю. Дзверы неўзабаве зачынілі, і ў вагоне стала цёмна зусім. Самуйлёнак.
2. Разм. Назаўсёды. — Цяпер от, у гэтую хвіліну, я збіраюся ісці з дому зусім. Чорны.
3. (з адмоўем: не зусім). Не вельмі, не поўнасцю. Не зусім здаровы. Не зусім разумны. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
4. Вельмі, дужа. Ладымер насупраць Сымона зусім шчуплы і худы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́зіркам, прысл.
Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы і пад. следам за кім‑, чым‑н.). Крыху счакаўшы, Данік назіркам рушыў за сястрой. Шамякін. Ідучы за чалавекам назіркам, мы давялі яго да местачковай вуліцы і ўжо не адставалі ні на крок. Навуменка. [Ігнат] ішоў уніз па сцежцы, а за ім назіркам краўся Барыс. М. Ткачоў. // Паглядаючы час ад часу. Заранік, спыніўшыся каля шчыта з аб’явамі і афішамі, назіркам сачыў за ўваходам у корпус. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.
1. Прымушаць рабіць што‑н. супраць жадання, волі. — Мамачка, давайце адпачнём трошкі, вельмі ж ногі забалелі. — А хіба ж я цябе прасіла, хіба ж я цябе няволіла ісці са мной? — чуліся прыглушаныя хусткай матчыны словы. Сабаленка. [Сымон] раіць Таццяне выйсці замуж за багацея.., раіць, але не няволіць. У. Калеснік.
2. Уст. Пазбаўляць волі; трымаць у няволі. Прыехалі [паліцыянты], заарыштавалі [настаўніка], няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме... Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дзіцца, ‑водзіцца; безас. незак.
Разм.
1. Жыцца; складвацца (пра ўмовы жыцця, працы і пад.). Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў. Колас. [Нахлябіч] хацеў ужо ісці далей, але Пніцкі перапыніў яго: — Ну, як вам паводзіцца? Чорны.
2. Быць прынятым. Так у нас паводзіцца. Паводзіцца здаўна.
3. Разм. Тое, што і паводзіць сябе (гл. паводзіць). Гэта сапраўды было ўсё. Цяпер .. [Алесь] не мог паводзіцца, як раней. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыглу́хнуць, ‑не; пр. прыглух, ‑ла; зак.
1. Стаць менш чутным, прыціхнуць. Гоман прыглух. □ Макарка і Лёнік пастаялі яшчэ трохі, пакуль адышоўся трактар і прыглух яго шум. Колас. // Спыніць дзеянне (пра матор). Васіль ужо быў павярнуўся і хацеў ісці, як раптам матор экскаватара зноў прыглух, і ён пачуў голас Алеся: — Гэй, Вася! Краўчанка.
2. перан. Аслабець, зменшыцца. [Зыбін] адчуваў сябе добра, і думкі пра зварот у Тагіл зноў адышлі кудысьці далей, прыціхлі, прыглухлі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Цмокнуць губамі, языком, звычайна выказваючы якое‑н. пачуццё (здзіўленне, задавальненне, злосць і інш.). Апранаючыся, .. [Чыжык] агледзеў свае гамашы, здзіўлена прыцмокнуў языком. Лупсякоў. — Ты праўду кажаш. З Рыгора можа быць талковы брыгадзір, але... — тут Васіль прыцмокнуў языком. Арочка.
2. Цмокнуць, прымушаючы каня ісці. Старшыня ўзяўся за лейцы, зычна прыцмокнуў. Якімовіч. І я тут не адгаварыўся, усе разам кінулі мяне ў вазок на гарохавінне, і Алесь прыцмокнуў на каня. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуцца, гучаць, разлягацца, раздавацца / з рэхам: аддавацца; зычэць (разм.); ісці, бегчы, несціся, разносіцца, даносіцца, даходзіць, далятаць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Драбяза́ ’драбяза, дробязь’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), драбіза́ (Бяльк.), ’дробныя адходы саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. далей дробязга́ ’тс’ (Касп.), драбазга́ ’дробязь’ (Байк. і Некр.), драбязго́вы ’дробязны’ (БРС), драбязі́ць ’ісці дробным крокам’ (БРС). Пад праформай *drobězgъ Трубачоў (Эт. сл., 5, 118) аб’яднаў вялікую групу слоў тыпу бел. (укр. дрі́бʼязок, рус. дробезга́, польск. drobiazg, ст.-чэш. droběz і г. д.). Зыходным з’яўляецца дзеяслоў *drobiti і яго гняздо; суфіксацыя — *‑ězgъ. Ст.-бел. дробязкгъ, дробязокъ ’дробязь’ запазычаны, паводле Булыкі (Запазыч., 102), з польск. drobiazg.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)