Валю́га ’ўпаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамбі́на ’ягада з рабіны’ (Ян.). Частковая дээтымалагізацыя ў выніку пераносу з назвы дрэва на плод гэтага дрэва, дадаткова аформленага эпентэтычным ‑м‑ у корані слова (штучнае “акультурванне” слова шляхам назалізацыі?), параўн. польск. jarzębina ’рабіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяршо́к², -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. Верхняя частка чаго-н.; верх, верхавіна.

На самым вяршку.

В. дрэва.

Вяршкі і карэньчыкі.

2. мн. Густы тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася.

Збіраць вяршкі (таксама перан.: браць самае лепшае).

3. мн. Тое, што і верх (у 7 знач.).

|| прым. вяршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Абуры́ць, абрушыць што-н.

А. старыя сцены.

А. падмыты вадою бераг.

2. каго-што. Паваліць каго-, што-н.

А. дрэва.

3. каго. Адолець у барацьбе.

Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абва́льванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасна́, -ы́, мн. со́сны і (з ліч. 2, 3, 4) сасны́, со́сен і -сна́ў, ж.

Хваёвае вечназялёнае дрэва з доўгімі іголкамі і акруглымі шышкамі.

Заблудзіць у трох соснах — не змагчы разабрацца ў чым-н. простым.

|| памянш.-ласк. сасо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сасно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -сло́; зак.

1. Вырасці да якой-н. мяжы, дасягнуць якой-н. вышыні.

Дрэва дарасло да страхі.

2. перан. (звычайна з адмоўем). Развіцца ў дастатковай ступені, дасягнуць якога-н. узроўню развіцця.

Да сапраўднага вучонага ён не дарос.

|| незак. дараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да радаслоўя (у 1 знач); генеалагічны. Радаслоўная кніга. Радаслоўныя запісы.

2. у знач. наз. радасло́ўная, ‑ай, ж. Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці. Цяпер, калі я вам расказаў у двух словах радаслоўную Мухтара аж да шостага калена, вы мусіце зразумець, кім ён павінен быў стаць. Васілёнак. Толькі аднойчы Ягор Захаравіч прыадчыніў акенца ў сваю радаслоўную: — Бацька мой бунтаўшчыком быў. Карамазаў.

•••

Радаслоўнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зано́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).

2. Зрэзаны (пра бераг).

3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)