Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́кдзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ісце́ц ’асоба, якая прад’яўляе іск’ (ТСБМ). Рус. истец ’тс’, польск. iściec ’уладальнік’, ’крэдытор’, ’даўжнік’, ’паручыцель’, ’сведка’, ст.-чэш. jistec ’уладальнік, крэдытор’, ’даўжнік’, ’абвінаваўца, ісцец’, серб.-харв. ѝстац ’законнае дзіця’, ’раўня’, балг. ище́ц ’ісцец’. Ст.-рус. истецъ ’ісцец’, ’адказчык’, ст.-бел. истец ’тс’. Прасл. вытворнае з суф. ‑ьcь ад *jьstъ (гл. існы). Трубачоў, Эт. сл., 8, 247; Фасмер, 2, 142; Слаўскі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завастры́цца, ‑вострыцца; зак.

1. Зрабіцца вострым. Аловак добра завастрыўся. // Звузіцца, зрабіцца танейшым, вуглаватым (пра рысы твару). Пасля таго як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Твар юнака крыху асунуўся, ад чаго завастрыўся яго роўны даўгаваты нос. Пестрак.

2. перан. Зрабіцца больш рэзкім, ярка выражаным. Пытанне завастрылася яшчэ больш. // Стаць больш вострым, напружаным; абвастрыцца. На здарэнні з Баешкам завастрылася класавая пільнасць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курно́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Кароткі і задзёрты (пра нос). Здаецца, і нос у яе быў раней курносы. Цяпер ён выцягнуўся. Сабаленка.

2. З кароткім і задзёртым носам. Курносае дзіця. □ Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не аджыла Ад вяснушак твар курносы. Танк. / у знач. наз. курно́сы, ‑ага, м.; курно́сая, ‑ай, ж. — А ты, Курносая, падрастай, а то яшчэ так і застанешся недаросткам. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нованаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Нованароджанае дзіця. // у знач. наз. нованаро́джаны, ‑ага, м.; нованаро́джаная, ‑ай, ж. Пра чалавека, які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Восем, шчаслівых бацькоў зарэгістравалі нованароджаных. Карпюк. // перан. Які зусім нядаўна ўзнік, з’явіўся. Слабае святло нованароджанага месяца мігцела ў насцярожаных дзікаватых вачах [коней]. Караткевіч. І ўдзень і ўночы ўсе цэхі шумяць, гудзяць, грымяць, а з канвеераў сыходзяць нованароджаныя магутныя асілкі-машыны. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дрэнна, без умення выконвае сваю працу. І вось — адзін уніз імкне, Ляціць так лёгка, нібы ў сне, За ім — аж група цэлая. І не шанцуе толькі мне: Валюся ў снег, няўмелы, я. Кірэенка. // Які выяўляе няўменне рабіць што‑н., карыстацца чым‑н. Няўмелыя рукі.

2. Які робіцца без належнага ўмення. Разгубіўшыся, Таццяна рабіла няўмелыя і няўдалыя спробы супакоіць дзіця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасле́дак, ‑дка, м.

Разм.

1. Самае меншае па ўзросту, апошняе дзіця ў сям’і.

2. толькі мн. (пасле́дкі, ‑аў). Рэшткі, астаткі чаго‑н. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі, Крыўдзіць ураднік, поп абірае, Воласць з нас цягне паследкі. Купала. // перан. Зневаж. Падонкі. [Барушка:] — Ведаем мы такіх абаронцаў народных, і самі з вусамі... Паследкі сабачыя!.. Карпаў.

•••

На (самы) паследак — у апошнюю чаргу; на самы канец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць. Усыпіць дзіця. // Прымусіць заснуць пры дапамозе снатворных сродкаў, гіпнозу. Усыпіць хворага перад аперацыяй.

2. перан. Аслабіць увагу каго‑н. да чаго‑н., прытупіць пільнасць. Каб усыпіць падазрэнні немцаў, Заслонаў павінен так дзейнічаць, каб самі па сабе ўзнікалі падазрэнні ў сваіх. «Полымя». Але і.. [Булай] быў не лыкам шыты, умеў усыпіць падазрэнні і сумненні. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неугомо́нный няўры́мслівы; неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неспокойный) неспако́йны; (неутомимый) нясто́мны; (непоседливый) непасе́длівы; (несмолкаемый) несціха́ны;

неугомо́нный враг няўры́мслівы во́раг;

неугомо́нный ребёнок непасе́длівае (неспако́йнае) дзіця́;

неугомо́нный хара́ктер неспако́йны (няўры́мслівы) хара́ктар;

шуми́т неугомо́нный го́род шумі́ць несціха́ны (нясто́мны) го́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уверну́ть сов., разг.

1. (завернуть во что-л.) укруці́ць;

уверну́ть ребёнка в одея́ло укруці́ць дзіця́ ў ко́ўдру;

2. (вертя, уменьшить) укруці́ць; зме́ншыць, паме́ншыць;

уверну́ть фити́ль в ла́мпе укруці́ць (зме́ншыць, паме́ншыць) кнот у ля́мпе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)