адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць. Купала. І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём! М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.

Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла. Баранавых. // перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!.. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́таль (пытэль) ’машына для апрацоўкі зерня’: пшеницу ободрали на пытэль (Нас.), ’пытля, вальцы, вальцавы млын’ (лун., Шатал.; чэрв., астрав., беласт., Сл. ПЗБ; Нар. лекс.; Мат. Гом.), ’лепшага гатунку мука з папярэдне ачышчанага зерня’ (Шат.), пытль ’тс’ (Касп.), пы́цель ’вальцы, вальцавы млын; вальцавала мука’ (ТСБМ), сюды ж пытлява́ць ’дробна размолваць і прасейваць зерне’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), пытлёўка ’пытляваная мука’ (Шат., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), путлёўка ’тс’ (ТС), даць пы́тлюдаць наганяй, вылаяць, пабіць’ (Янк. БФ.; люб., Жыв. НС), пы́цялям ’вельмі хутка’ (навагр., Жыв. НС). Са ст.-в.-ням. būtil (> с.-в.-ням. biutel, ням. beutel ’мяшок’), мяркуецца, праз пасрэдніцтва чэш. pytel ’мяшок з палатна’ і польск. pytel ’сіта ў выглядзе мяшка з тонкага льнянога палатна для ачышчэння мукі ад вотруб’я’ (фіксуецца з 1393 г., вытворнае pytlować з 1463 г., гл. Банькоўскі, 2, 971), параўн. ст.-бел. пытель, пытлевати (Булыка, Лекс. запазыч., 93–94); пра фанетычныя прыкметы запазычання гл. Цвяткоў; Запіскі, 2, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́рац, -рцу м. пе́рец;

чырво́ны п. — кра́сный пе́рец;

усы́паць (даць) пе́рцу — (каму) дать пе́рцу (кому);

у го́ры жыць ды з пе́рцам е́сціпогов. в го́ре жить и с пе́рцем есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знаць 1, знаю, знаеш, знае; незак., каго-што.

1. Тое, што і ведаць (у 1–5, 7 і 8 знач.). Я знаю: будзе ўсюды шчасце, Калі праклён спрадвечны свой Народы скінуць, каб прыпасці Да праўды Леніна святой. Панчанка. Сымоніха хоча ўсё знаць-ведаць, што робіцца ў Лявоніхі. Бядуля.

2. інф. у знач. вык. Уст. Відаць, можна заўважыць. Сляды былі знаць: снег ляжаў буграмі, там, дзе стукалі нядаўна ногі. Пташнікаў.

3. у знач. пабочн. Значыцца, значыць, відаць. Эй, доля! Колькі мы разоў Прасілі, клікалі цябе; Не йдзеш! Знаць, хтосьці з свету звёў, Ці хлеба мала ў нас табе? Купала.

•••

Даць аб сабе знаць гл. даць.

Даць знаць гл. даць.

Знаць меру — тое, што і ведаць меру (гл. ведаць).

Знаць не знаю — аб поўнай недасведчанасці ў чым‑н.; аб нежаданні прызнацца ў чым‑н.

Знаць сваё месца — тое, што і ведаць сваё месца (гл. ведаць).

Не знаць не ведаць — без прычыны, ні з таго ні з сяго, зусім невядома.

Не знаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) (гл. ведаць).

Не знаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) (гл. ведаць).

Не знаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) (гл. ведаць).

Як знаеш — як хочаш.

знаць 2, ‑і, ж.

Вышэйшы слой пануючага класа ў буржуазна-дваранскім грамадстве. Духоўная знаць. Ваенная знаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ля, ‑і, ж.

1. Свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці. Сіла волі. Цвёрдая воля. □ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной. Колас. Пад дажджом, на ветры і холадзе працавалі маладыя будаўнікі, гартуючы сваю волю і выпрабоўваючы вытрымку. Грахоўскі. // да чаго. Упартае імкненне дасягнуць чаго‑н. Воля да перамогі. □ Не зламала вайна ды і не магла зламаць волі савецкіх людзей да жыцця, іх веры ў будучыню. Краўчанка.

2. Жаданне, патрабаванне. Дыктаваць сваю волю. Апошняя воля. Не па сваёй волі. □ Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля. Колас.

3. Улада, права. Тут ужо ваша воля. □ [Юрка] перастаў адчуваць матчыну волю над сабою. Карпаў.

4. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя. І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь. Колас. Ідзі пад сцягам баявым За волю ў бой крывавы. Бялевіч.

5. Гіст. Вызваленне ад прыгоннай залежнасці. Купіць волю.

6. Магчымасць дзейнічаць самастойна.

7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення. Выйсці на волю. Выпусціць жураўля на волю.

8. Прастор, прыволле, раздолле. Рэкі разбурылі прыстасаванні, якімі людзі запаланілі іх, і вырваліся на волю. Самуйлёнак. Такая шыр бязмежная,.. Што крок, то волі знак! Колас.

•••

Вольнаму воля гл. вольны.

Вольная воля — нічым неабмежаваная свабода.

Воля ваша — рабіце, як лічыце патрэбным.

Даць волю каму-чаму гл. даць.

Даць волю рукам гл. даць.

Жалезная воля — непахісная, нязломная воля.

Людзі добрай волі гл. людзі.

На волю лёсу — без падтрымкі, без дапамогі, без нагляду.

Па добрай волі, добрая воля — без прымусу, добраахвотна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр. кляп, рус. кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл. klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуць увагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́рац, ‑рцу, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады ў выглядзе зярнят з горкім смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа. Чорны перац.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама яе плады ў выглядзе струкоў, якія ўжываюцца як ежа і прыправа. Балгарскі перац. Чырвоны перац. □ — Першымі, вядома, прышкандыбаюць Мяцёлкіны, — сказала Антаніна Арцёмаўна, прымерваючыся, дзе б паставіць фаршыраваны перац. Васілёнак.

3. Парашок з высушаных пладоў гэтых раслін, які ўжываецца як прыправа.

4. перан. Разм. Пра задзірлівага, з’едлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ты, дзядзько Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

•••

Даць (задаць) перцу гл. даць.

Падсыпаць перцу гл. падсыпаць.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)