знаць 1, знаю, знаеш, знае; незак., каго-што.
1. Тое, што і ведаць (у 1–5, 7 і 8 знач.). Я знаю: будзе ўсюды шчасце, Калі праклён спрадвечны свой Народы скінуць, каб прыпасці Да праўды Леніна святой. Панчанка. Сымоніха хоча ўсё знаць-ведаць, што робіцца ў Лявоніхі. Бядуля.
2. інф. у знач. вык. Уст. Відаць, можна заўважыць. Сляды былі знаць: снег ляжаў буграмі, там, дзе стукалі нядаўна ногі. Пташнікаў.
3. у знач. пабочн. Значыцца, значыць, відаць. Эй, доля! Колькі мы разоў Прасілі, клікалі цябе; Не йдзеш! Знаць, хтосьці з свету звёў, Ці хлеба мала ў нас табе? Купала.
•••
Даць аб сабе знаць гл. даць.
Даць знаць гл. даць.
Знаць меру — тое, што і ведаць меру (гл. ведаць).
Знаць не знаю — аб поўнай недасведчанасці ў чым‑н.; аб нежаданні прызнацца ў чым‑н.
Знаць сваё месца — тое, што і ведаць сваё месца (гл. ведаць).
Не знаць не ведаць — без прычыны, ні з таго ні з сяго, зусім невядома.
Не знаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) (гл. ведаць).
Не знаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) (гл. ведаць).
Не знаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) (гл. ведаць).
Як знаеш — як хочаш.
знаць 2, ‑і, ж.
Вышэйшы слой пануючага класа ў буржуазна-дваранскім грамадстве. Духоўная знаць. Ваенная знаць.