Паце́рхнуць ’здранцвець’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку кантамінацыі літ. tirpti (tirpstii) ’дранцвець’ (параўн. і лат. tirpt, tirpstu ’нямець’) і бел. шэрхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нак ’баявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбо́рны ’адборны’ (Яруш., Касп., Нас.). Паводле Булыкі, Запазыч., 73, ст.-бел. выборный ’адборны, цудоўны, выдатны’ з польск. wyborny; параўн. таксама чэш. výborný ’выдатны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярта́льны ’вярчальны’ (КТС). Новаўтварэнне ад вяртаць (гл.) і суф. ‑альн‑ы, які звычайна далучаецца да асноў запазычаных назоўнікаў (Бел. гр., 1, 216–217).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́ма ’відаць, відавочна’ (Нас.), параўн. ст.-бел. видоме ’яўна, бачна, відавочна’ (1596 г.) < ст.-польск. widomie ’відавочна, бачна, даступна зроку’ (Булыка, Запазыч., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віратлі́вы ’вірысты’ (БРС, КТС). Утворана ад вір1 (гл.) і самастойнага суф. ‑атлів‑ы (Бел. гр., 1, 202). Сюды ж прыслоўе віратліва (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад рада ’парада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́калка ’стадыя ў развіцці насякомага’ (ТСБМ). Рус. куколка — калька з ням. Puppe ’лялька’ (Шанскі, 2, 8, 435). Бел. кукалка запазычанне з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кунту́ш ’верхняя вопратка’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Грыг.). Ст.-бел. кунтушъ ’тс’ (з 1663 г.) запазычана з польск. kuntusz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лейт, ст.-бел. лейтъ, лейть ’чорнарабочы дваровы чалавек’ (пач. XV ст.) (Булыка, Запазыч.). З літ. *laitis (К. Яблонскіс, Liet. žodž. sen., 1941, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)