◎ Паце́рхнуць ’здранцвець’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку кантамінацыі літ. tirpti (tirpstii) ’дранцвець’ (параўн. і лат. tirpt, tirpstu ’нямець’) і бел. шэрхнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)