Нашы́пкацца ’набіцца, назбірацца’ (Ян.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, суадноснае з нашыцца ’тс’, гл. шыцца ’лезці’, параўн. шып ’маленькі чарвячок, што водзіцца ў рэчцы, які будуе вакол сябе хатку’ (Сл. ПЗБ) і шыцік ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нялёгкая (нілёхкая) ’нячыстая сіла’ (кіраўск., Нар. сл.), ’непераадоленая, шкодная сіла; злы лёс, д’ябальская сіла’ (Нас.). Табуізацыя на базе нялёгкіякі цяжка перанесці’ (Нас.), гл. лёгкі; параўн. нячыстая < нячыстая сіла, някрытая ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэх (жарт.) ’чалавек, які імкнецца паласавацца чужым з дапамогай хітрыкаў’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. mecha ’пітны мёд’, якое з венг. mehsör, mėzser ’тс’ < mėz ’мёд’, meh ’пчала’ (Варш. сл., 2, 913).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куме́ць ’кавалак зямлі, які атрымаў селянін за працу’ (Яшк.). Гэта значэнне, зафіксаванае на Ваеншчыне, суадносіцца з кумець (гродз.) ’жменя’, якое запазычана з літ. kumšte ’кулак’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52). Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́жаны, лажаныя пчолы ’пчолы з выбраным мёдам’ (Нас.), ст.-бел. лажоный (1529 г.), ст.-рус. лаженый (XII ст.) ’вынуты’ (г. зн. ’вулей, у які ўжо лазілі’) (Фасмер, 2, 448). Да лазіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́кша ’вавёрка’ (ДАБМ, 897, Гарэц., Касп.). Рус. ве́кша ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд розных версій гл. Фасмер, 1, 287. Найбольш пераконвае Трубачоў (Дополн., 1, 287), які бачыць сувязь з рус. ва́шка ’маладая вавёрка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жардаго́н ’гарэза’ (Касп.). Рус. калін. жерздогон ’рыбак, які ловіць рыбу пад ільдом, працягваючы жэрдкай невад з адной палонкі ў другую’. Ад першаснага вытворча-рыбацкага тэрміну, прадстаўленага ў рус., перанос на агульнаацэначнае абазначэнне чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падсу́чча ’канат, які прывязваецца за лапу якара’ (Інстр. III), ’канат’ (Мат. Гом.), подсучьʼе ’тс’ (ТС). Укр. підсу́чча ’павадок, на якім прывязаны паплавок (сучка) к якару лодкі’. Да сучкай (гл.) у розных тэхнічных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)