Бра́згаць, бра́зґаць ’стукаць, брынчаць’, таксама бра́зкаць. Рус. бря́згаць, укр. бря́зкати. Паводле Рудніцкага, 227, утварэнне ад выклічніка брязь! (гукапераймальнае). Фасмер (1, 225) лічыць роднасным з літ. breñgsti, brenzgiù ’загучаць, застукаць’. Параўн. Буга, РФВ, 70, 102. Траўтман (37) слав. bręzgъ і літ. формы выводзіць з балт.-слав. *brenzg‑. Сюды ж бел. бра́знуць ’стукнуць’, бра́знуцца ’ўпасці’ (bręzgnǫ‑ti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́кса 1 ’кукла, валасы, завучаныя на патыліцы’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. АС, Янк. II). Кантамінацыя кукла (гл.) і кукса 2 (гл.).
Ку́кса 2 ’астатак пакалечанай рукі, нагі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., КЭС, лаг., Федар., Гарэц., Чач.). Параўн. літ. kuksà ’рука без пальцаў’, рус. кукса ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 562). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́рпа — ’пра кароткі задзёрты нос’ (ТСБМ, Жд. 2). Укр. кирпа ’тс’. Балтызм. Да *kirpa. Параўн. яшчэ літ. apkir̃pti ’абкарнаць’ і рус. курносый < корноносый. Гл. кірпаты, кірпаносы (Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Параўн. таксама з пункту погляду семантыкі кірзаты (гл.) ’кірпаты’. Існуе думка аб тым, што кірпа зваротнае ўтварэнне ад кірпаты (ЕСУМ, 2, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбаць ∼ брэгаць?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурт ’капец’ (Бяльк., Сцяшк. МГ), ’вялікая куча бульбы прадаўгаватай формы’ (Выг. дыс.). Укр. бу́рта, рус. бурт. Усё запазычанне з польск. burta, burt ’кайма; борт; край насыпу’ (< ням. Bord ’край, борт’). Праабражэнскі, 1, 54; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 235. Укр. бу́рта < польск. burta < ням. Borte (Брукнер, 50; Рудніцкі, 266). Параўн. борт 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчы́ца. Рус. волчи́ца, укр. вовчи́ця, польск. wilczyca, серб. ву̀чица і г. д. Прасл. *vьlčica. Фармальна ўтварэнне суф. ‑ica ад *vьlkъ ’воўк’. Але ставіцца пытанне пра адпаведнасць часткі слова *vьlči‑ і.-е. утварэнню. Параўн. ст.-інд. vr̥kī́, літ. vilkė і г. д. (гл. Зубаты, LF, 25, 239; Мікала, Ursl. Gr., 120; Траўтман, 359; Фасмер, 1, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (БРС), абырацца (КТС), рус. обыряться ’быць бадзёрым, ясным (пра пагоду)’, ці да аб‑выраць? Гл. вырай ’паўднёвая, райская краіна’, параўн. Фасмер, 3, 112. Гэта версія, аднак, досыць адвольная з боку семантыкі. Больш верагодна (прынамсі для беларускага слова) абыраць < цюрк. абыр‑ ’спакой, мір, згода’. Гл. Севарцян, 1, 59–60; Расянен, 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)