Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус. небозем ’гарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск. niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр. небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніве́сць ’невядома’ (Шат.), нівісь ’тс’ (Нас.), нівісь ’тс’ (Бяльк.), нівясь ’тс’ (Мат. Гом.), нівесь як ’невядома як’ (Яруш.), нівісь куды ’невядома куды’ (Грыг.), нівісь адкуль ’раптам’ (Грыг.), нівець дзе ’невядома дзе’ (слон., Жыв. сл.). Паводле Карскага (2–3, 254, 260), у аснове — скарочаная форма 3‑й ас. дзеяслова вѣмь (гл. ведаць), параўн. рус. невесть ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус. павильо́н ’тс’, дзе з франц. pavillon або з ням. Pavillon ад лац. papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск. pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубкі́ ’тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца пералому касцей’ (ТСБМ), лубок ’тс’ (ветк., Мат. Гом.); лубкі́ ’вокладкі кнігі’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама лубок ’ліповая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання’ (ТСБМ). Укр. лубо́к, рус. лу́бо́к, польск. łubki, чэш. loubek, славац. lubok. Паўн.-слав. lubъkъ < lubъ. Да луб1 (гл.). Гл. таксама лубок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́зга́ць, лузка́ць ’лузаць (насенне, арэхі)’, ’лушчыць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Дразд., ТСБМ, ТС; шкл., Мат. Маг.), лу́зга́цца ’лёгка адставаць ад кароны’ (Гарэц.). Укр. лу́згати, рус. лу́згать, каш. lëzgac, славен. lúzgati ’тс’, ц.-слав. лузьгати ’грызці, есці’. Прасл. luzgati ’лушчыць, вылушчваць, здабываць са стручка’. Утворана ад luzga. Да лузга́, луза́ць (гл.). Сюды ж лу́зкыньня ’лузанне’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́ціць ’бегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotat — аб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́каць ’моцна крычаць дзе-небудзь, напр., у лесе’ (Мядзв.), ’нападаць на каго-небудзь з лаянкай, з пагардлівымі воклічамі’, лю́канне ’нападзенне з лаянкай’, лю́кнуць ’крыкнуць на каго-небудзь’ (Нас.), смал. лю́канья ’нападзенні з крыкам і лаянкай’, люкать ’тс’, лю́кнуть ’крыкнуць, вылаяўшыся’. Гукапераймальнае. Параўн. рус. кур., тамб. люлю́кать ’нацкоўваць сабак, падахвочваючы іх гаўкаць і бегчы за зверам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)