*Наўпа, навпа ’малпа; жэўжык’ (драг., З нар. сл.). Да ма́лпа (у народным вымаўленні ма́ўпа) у выніку распадабнення губных; параўн. смал. навпа, павпа ’сірэна’ (Черепанова, Мифологическая лексика русского Севера. Л., 1983, 95), якое можа быць дастаткова старым і ўплываць на змену формы і семантыкі запазычанага ма́лпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пані́кніца ’расліна Geum rivale L.’ (Кіс., Касп., Гарэц., Дэмб. 1, 288), ’кураслеп, Anemone L.’ (Інстр. II), панокніца, паніконніца (Кіс.), пан^іківіца (Бяльк.) ’тс’. Дэрыват з суф. ‑іца ад панікнуць < нікнуць паводле формы звісаючых уніз кветак. Параўн. чэш. poniklec ’Pulsatilla’ < pom’fc/iow/i (Махэк₂, Jména rostl., 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́м ’пешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑том — вынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабаця́га ’старанны, шчыры працаўнік’ (ТСБМ, Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), робогця́га ’тс’ (ТС), рабацяќа ’працаўнік’ (Ян.), ст.-бел. (склонавыя формы) роботягу, роботягомъ (Сл. Скар.), роботяговъ, укр. роботя́га ’працавіты чалавек’. Утворана ад рабо́та (гл.) з экспр. суф. ‑аг‑а, параўн. Карскі (2–3, 34) адносна роботѧга (XVI ст., Скарына).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус. яско́лка, параўн. балг. роговка ’тс’, серб. птичја трава, рожац. Ад рог1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы той жа расліны — вагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раска́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі посуд з ядой’, ’ручнік (для посуду)’ (пін., ЛА, 4, 5). Дээтымалагізацыя ў выніку размоўнага сцяжэння формы раскарач (гл.). Паводле Непакупнага (Связи, 195), у выніку метатэзы балтызма скарач (гл.), што малаверагодна. Хутчэй да раскі ’завязкі ў фартуху’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стача́ць ‘дастаўляць’ (ТС), сінонім достача́ць, достарча́ць ‘прывозіць, знаходзіць’ (там жа). Параўн. польск. dostarczać ‘дастаўляць’ з ранейшага dostatczać ‘тс’, што ў выніку распадабнення з ст.-польск. statek ‘стан, набытак, маёмасць’ (Брукнер, 514). Формы з ‑р‑, магчыма, запазычанне з польскай або ў выніку паралельнага развіцця. Да статак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ра, ‑ы, ж.

1. Спосаб дзеяння, прыём. Тое, што мы завём подзвігам, — для.. [М. Багдановіча] натуральная манера мысліць і жыць. М. Стральцоў. Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта, і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту. Колас. // Звычка, прывычка. — Што за манера з госцем праз зачыненыя дзверы размаўляць? Новікаў.

2. Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс творчасці. Пісьменнік [К. Чорны] прынёс у літаратуру свае тэмы, арыгінальную манеру пісьма. Лужанін.

3. толькі мн. (мане́ры, ‑пер). Знешнія формы паводзін, спосаб трымацца. Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігентны чалавек.. Непасрэдныя і сяброўскія манеры гэтага чалавека выклікалі мяне да шчырасці. Карпюк. [Язэп] чалавек спрытны, адзеты на гарадскі лад, манеры ў яго, як у пана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пар, ‑а, м.

1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку. У руках цыбатага хлапца апынуўся бляшаны рупар, і, прыставіўшы яго да вуснаў, ён загудзеў: — Таварышы! Перш за ўсё правядзём спаборніцтва бегуноў. Мікуліч. // перан.; чаго. Кніжн. Той, хто перадае, выказвае, распаўсюджвае чые‑н. ідэі, погляды. З гаворкай Якубовіча ніяк не згаджаецца Антон Корж, вобраз якога ў апавяданні па сутнасці з’яўляецца рупарам ідэй аўтара. Лойка. Агітацыйна-масавая графіка перыяду грамадзянскай вайны была рупарам ідэй Камуністычнай партыі. Шматаў.

2. Разм. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы. У пасёлку каля слупа з рупарам стаяла некалькі мужчын і жанчын з дзецьмі. Кулакоўскі. — Дарэчы, чаму ў вас на кухні ніколі рупар не выключаецца? Грамовіч.

[Ад гал. roerper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флаг, ‑а, м.

Прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведная формы і колеру (звычайна з якой‑н. эмблемай). Дзяржаўны флаг. □ У першы дзень работ на новым рубяжы будаўніцтва быў узняты чырвона-зялёны флаг нашай рэспублікі. Грахоўскі. // Сімвал дзяржавы, нацыі. На рэйдзе многа вялікіх суднаў пад рознымі флагамі. В. Вольскі.

•••

Застацца за флагам — а) у конна-спартыўных спаборніцтвах — не паспець прайсці дыстанцыю, адзначаную флажком, ва ўстаноўлены час; б) перан. адстаць у чым‑н. ад іншых, не дасягнуць мэты, не быць дапушчаным куды‑н.

Пад флагам якім або чаго — а) пад якім‑н. лозунгам, у імя чаго‑н.; б) прыкрываючы чым‑н. свае сапраўдныя намеры.

[Гал. vlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)