Дэ́рба ’жанчына высокага росту з тонкімі доўгімі нагамі’ (Жд. 1). Няясна; магчыма, нейкая метафара. Параўн. семантыку слав. слоў у Трубачова, Эт. сл., 5, 219–220 (пад праформамі *dьrba, *dьrbati, *dьrbiti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́льва ’маладое шчаўе каля хаты’ (лях., Жыв. сл.). Магчыма, скажонае слова з кампанентам зелʼ‑ (гл. зелле). Можа, трэба ўлічыць лат. zaļš ’зялёны’, у тым ліку zaļ bariba ’свежая агародніна’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зано́рысты ’пакручасты; дрэва, якое цяжка раскалоць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчымыя версіі: да нораў, г. зн. дрэва «з норавам»?, да нора ’дупло’?, да *норити (гл. ныраць) ’дрэва, што было патоплена’? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелясну́ць ’разануць’ (Касп.), рус. арханг. пелеса́ть ’мучыць, біць каго-небудзь’, пелесаться ’біцца’. Няясна. Магчыма, фінізм, параўн. эст. pekslema ’біцца’, або да паласнуць (гл.) з экспрэсіўнай зменай вакалізму (Карскі, 1, 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Раскатруба́чыць, роскотруба́чыць ’раскудлаціць’ (ПСл). Няясна; магчыма да *каструба́чыць, што ўзыходзіць да *kostrъba, kostroba, kostrǫba ’лахманы, раскудлачаная галава’, звязанае з прасл. *kostra ’кастрыца, ачосы’ (Махэк₂, 283; ЭССЯ, 11, 163). Гл. каструбаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапта́ркі ’грыбы’ (?): таптаркі прама на поле выбягаюць (Мат. Гом.), тапча́нік ’падрашэтнік, Suillus piperatus (Fr.)’. Няясна, магчыма, з-за знешняга выгляду (з пляскатай шапачкай, як бы “растаптаныя”), да тапта́ць 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аго́ўтацца, агойтацца ’звыкнуць, супакоіцца’ (БРС, Шат., Бір. дыс., Бяльк., Гарэц., Янк. I), ’прыйсці да памяці’ (КЭС, Некр.), ’ачысціцца ад гразі’ (Шат., Касп.). Няясна. Зыходная форма павінна быць *гоўтацца (параўн. укр. (о)говтатися). Магчыма, запазычанне. Этымалогіі на славянскай глебе няма і слова мае вельмі звужаны арэал (беларуска-ўкраінская ізалекса?). Тады з балт.: літ. gul̃ti ’легчы адпачываць, спаць’, gùlta ’пасцель, ложа’, лат. gùlta ’тс’. Бел. *гоўтацца ’адпачываць’ дало агоўтацца ’звыкнуць, супакоіцца, прыйсці да памяці’. У гэтым выпадку няясна, як вытлумачыць другое значэнне ’ачысціцца ад гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́шыць ’пляскаць (далонню аб далонь)’ (мазыр., Мар. Том.). Няясна; магчыма, балтызм. Параўн. літ. plekšėti ’пляскаць’, ’плёскаць’, plekšnoti ’апладзіраваць’.
Плашы́ць 1 ’ганьбіць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ганіць’ (Жд. 1). Да плахі ’благі’, гл. плах. Параўн. плашэй ’горш’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж плашэць ’слабець здароўем’ (Юрч. Вытв.), плашаць і плашэць ’пагаршацца’ (Нас.). Паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 56). апошняе слова выводзіцца з польск. (“э замест а пасля шыпячых гукаў з агульнаславянскага ъ манафтонгавага”), што неабавязкова, параўн. харашэць і пад.
Плашы́ць 2 ’паспрабаваць’ (Бяльк.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бінда́лік 1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі 1: < польск. bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.
Бінда́лік 2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кі ’бяльматы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Неўнара́й: «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай» (Купала). Вынікаючае з кантэксту значэнне ’на справе, не на словах’ ’дазваляе звязаць слова з нараіць, раіць (гл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)