Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

База́рыць ’лаяць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. база́рить ’голасна размаўляць, крычаць, шумець, лаяцца’. Мабыць, вытворнае ад база́р1 (першапачаткова ’лаяцца, крычаць, як на базары’). Наўрад ці ёсць сувязь з базла́ць, базы́каць, базі́каць (гл.), рус. база́нить, базла́нить ’шумець, крычаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ддзя (зб.) ’дранікі’. З рус. оладьи. Да аладкі (гл.).

Ладдзя́ ’лодка з дошак’ (мядз., Нар. словатв.). Ст.-бел., ст.-рус. лодьж, ст.-слав. ладий (і больш рэдкае алдийліт. aldija, eldija ’човен’), прасл. oldbji ’човен’. Да лодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаво́кі (БРС). З рус. волоокий, якое з’яўляецца калькай грэч. βοῶπις ’валавокі’ (Шанскі, 1, В, 151). Аднак варта прыняць пад увагу дыялектную назву расліны валавока ’крапіўнік’, макед. волоока ’мальва лясная’. Параўн. таксама рус. смал. волопокий ’з вялікімі вачыма’, волоплястый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзевяно́ста. Рус. девяно́сто, укр. девʼяно́сто, ст.-рус. девѧносто, ст.-польск. dziewiętnosto. Праформа *devę(t)nosъto. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 220), лічыцца прасл. дыялектызмам. Параўн. лац. nōnāginta і да т. п. Гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 1, 492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Духо́ўны ’духоўны’ (БРС). Рус. духо́вный, укр. духо́вний. Непасрэднай крыніцай запазычання з’яўляецца, як здаецца, рус. духо́вный ’тс’, якое ўзята са ст.-слав. доуховьныист.-слав. мове гэта калька грэч. πνευματικός ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэклара́цыя ’дэкларацыя’ (БРС). Укр. деклара́ція. Відаць, запазычанне адносна новага часу з рус. деклара́ция ’тс’ (< польск. deklaracja < лац.; аб рус. слове падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 55–56). Старым запазычаннем у бел. мове з польск. з’яўляецца дакляра́цыя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмот ’конь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жняя́. Рус. жнея́, укр. жнія (Грынч.), польск. żnieja. Ст.-рус. жнея, 1559 г. Параўн. польск. м. р. żnij, укр. жній (Жэлях.). Суфіксальнае вытворнае ад жаць1, жну, магчыма, яшчэ прасл. або паўн.-слав. характару *žьn‑ě‑j‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)