Тачы́дла ’тачыльны станок, тачыла’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тачы́дло ’тс’ (Сцяц. Сл.; астрав., маст., Сл. ПЗБ; зэльв., слонім., маст., свісл., івац., ЛА, 2), ст.-бел. точыдло ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. toczydłoпрыстасаванне для тачэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карда́н, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для падвесці, якое дапускае хістанне апор пры захаванні нерухомасці падвешанага цела.

2. Назва некаторых перадатачных прыстасаванняў, валоў (у аўтамабілях, трактарах і інш.). На Мінскім заводзе аўтаматычных ліній зроблены два агрэгатныя станкі, прызначаныя для свідравання і нарэзкі разьбы ў крыжавіне кардана. «Звязда».

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава. Броўка.

2. Разм. пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́та, ‑а, М сіце, н.

Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы. Аўрамчык. Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыно́жак, ‑жка, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эжэ́ктар, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі (у 1 знач.). Паравы эжэктар.

2. Механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

3. Прыбор для вывядзення парахавых газаў са ствала зброі шляхам прапускання струменя паветра ці пары.

[Фр. éjecteur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кры́па ’жолаб у крыніцы’ (Федар. Рук.), ’кармушка’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз польск. krypaпрыстасаванне для кармлення коней’ з ням. Krippe ’жолаб’ ці больш верагоднае (улічваючы значэнне беларускіх слоў) непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (параўн. Слаўскі, 3, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)