пампо́н, ‑а, м.

Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад. Ілонка плюхнула ў вочы прыгаршчы вады, надзела шапачку з пампонам, кажушок і выбегла на вуліцу. Хомчанка.

[Фр. pompon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сварлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да сварак, спрэчак. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі. Быкаў. Гаша была дзяўчына сварлівая. Шамякін. Благая была жонка — сварлівая. Калюга. // Уласцівы такому чалавеку. А бацька меў сварлівы, бабскі характар. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які выдаецца за сапраўднае; прытворны. [Мяшчанства] ганарыцца ўдаванымі заслугамі, дарма што на староннія вочы няма ў ім ніякай вагі і значнасці. Лужанін. — А-а, Васіль... — з удаванай абыякавасцю сказаў .. [Будрыс]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уні́клівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць уніклівага. А дзяўчаты, калі ён [малады чалавек] праходзіў, глядзелі наўздагон ва ўсе вочы, забыўшыся на сарамяжлівасць і стрыманасць, забыўшыся нават на спрадвечную жаночую ўніклівасць, якая бліжэй за ўсё да какецтва. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Хутка рынуцца куды-н.

К. на дапамогу.

К. на ворага.

К. за кім-н.

2. Паспешліва, імкліва пачаць якое-н. дзеянне.

К. ў спрэчку.

К. дапамагаць.

3. Праявіць моцнае імкненне да каго-н. у выражэнні якіх-н. пачуццяў.

К. на шыю.

4. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.

Сабака кінуўся на незнаёмага.

5. Скокнуць з вышыні.

К. з берага ў рэчку.

Кінуцца ў вочы — стаць асабліва прыметным.

|| незак. кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., што.

1. у што. Паставіць, змясціць у сярэдзіну чаго-н.

У. шыбу ў раму.

У. зубы (штучныя). У. слова ў размову (перан.)

2. чым. Заняць, укрыць паверхню.

У. стол ядой.

3. перан., у каго-што і каго-што. Нерухома ўтаропіць на каго-, што-н. (вочы, позірк).

У. позірк у прастору.

|| незак. устаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. уста́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і устаўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праце́рці, пратру́, пратрэ́ш, пратрэ́; пратро́м, пратраце́, пратру́ць; працёр, -це́рла; пратры́; працёрты; зак., што.

1. Прадзіравіць трэннем.

П. паперу гумкай.

2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.

П. ягады праз сіта.

3. Выціраючы, ачысціць.

П. шкельцы акуляраў.

4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).

П. дарогу саньмі.

Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.

|| незак. праціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і праціра́нне, -я, н.

|| прым. праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.

1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.

Самлець ад страху.

2. у знач. вык. Страшна (разм.).

Мароз такі — проста с.

3. у знач. прысл. Надзвычай многа (разм.).

Грыбоў у лесе с.!

Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.

На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.

Пад страхам чаго — пад пагрозай.

Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.

У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расплю́шчыць 1, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Раскрыць, адкрыць (пра вочы). Срэтун-Сурчык расплюшчыў свае заспаныя вочы, са здзіўленнем паглядзеў на Лабановіча і, пазнаўшы яго, вінавата пасміхнуўся. Колас. Колькі ляцеў я — не памятаю, А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу на броўцы. Лынькоў. // Разамкнуць (пра павекі). [Кот] нехаця расплюшчыў павекі і ўбачыў перад сабой Мышку. Шуцько. Апанаска расплюшчыў павекі: адчуў — нехта тармошыць яго, катурхае, штосьці незразумелае гаворыць. Даніленка.

расплю́шчыць 2, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Моцна націснуўшы, ударыўшы чым‑н., зрабіць плоскім. Расплюшчыць манету. // Расціснуць, раструшчыць сваім цяжарам, ударам. Ні на шлюпцы не выратуешся, ні з коркавым поясам. Расплюшчыць аб гэту каменную сцяну. Б. Стральцоў. Пакуль снарад намацае на целе волата слабае месца, колькі фашыстаў змяце танк знішчальным агнём, расплюшчыць сваім шматтонным цяжарам. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)