*Развігну́цца, розвігну́цца ’выпрастацца’: не можэ розвігнуцца, ходзіць раком (ТС). Магчыма, сюды ж і розвінуцца ’расплюшчыцца (пра вочы)’ (там жа). Няясна; магчыма, ў корані захавалася рэліктавая форма ‑віг, суадносная з серб.-харв. вигови ’сіло’, виг ’пастка’, параўн. Мартынаў, Зб. Крапіве, 211–212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус. ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг. дыял. реса́т ’з абтрапанымі краямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́рпаць ’храпці, фыркаць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), сарпану́ць ’разануць, ударыць нажом’ (Бяльк., Юрч.), сарнпра фырканне (коней)’ (мсцісл., Нар. лекс.), са́рпанне ’ўсхрап, фырканне’ (Гарэц.). Рус. дыял. са́рпаць ’тс’, выкл. сарп ’фырк!’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 563). Параўн. яшчэ укр. са́ркати, са́рчати ’фыркаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіркава́ць ‘адзывацца скірканнем — пра птушак глухароў’ (Сцяшк.), скірканне ‘крык глухароў’ (Інстр. 2). Гукаперайманне. Параўн. укр. ки́ркати ‘рэзка, пранізліва крычаць, крыкнуць (аб курыцы)’, выкл. кирр! ‘аб пранізлівым крыку спалоханай курыцы’. Параўн. кіркаць (гл.), якое суадносіцца з літ. kir̃kti ‘крычаць (аб гусях)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сні́чна ‘шчыльна’ (Касп.), сні́шна ‘тс’ (Шымк. Собр.). Рус. смал. сни́шно ‘тс’. Мабыць, да сніца (гл.), аднак не выключана сувязь з снед, снет, сніт ‘лінія, па якой распілоўвалася дрэва’, гл., пра што сведчыць “спецыфічнае” смал. сни́дно ‘шчыльна’ (Бел.-рус. ізал., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухашча́вы ’сухарлявы, хударлявы’ (Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.). Параўн. укр. дыял. сухоща́вий ’тс’, рус. сухоща́вый ’тс’. Ад сухасць, рус. дыял. сухощь (Фасмер, 3, 814); меркаванні пра магчымае паходжанне ад *съчав‑, параўн. чэш. šťáva ’сок’, гл. Трубачоў, дополн. у Фасмер, 4, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хаць ’біць у дошку малатком падчас начной варты’ (Нас.), та́хыць ’ляпаць’ (Бяльк.), та́хаты ’ўзбоўтваць; стукаць, біцца (у тым ліку пра сэрца)’ (Сл. Брэс.), ’трэсці, варушыць, узбоўтваць (аб пасудзіне з вадкасцю)’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, суадноснае з тах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)