сяло́, а́; мн. сёлы (з ліч. 2, 3, 4 сялы́), сёл; н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр для навакольных паселішчаў; у дарэвалюцыйнай Расіі — паселішча з царквой. Саўгас — вялікае сяло — патанаў у зеляніне. Асіпенка. Зазер’е — сяло вялікае. Адзін канец яго ўпіраецца ў возера, а другі хаваецца ў лесе. Ваданосаў.

2. Любы населены пункт негарадскога тыпу. Наўпрост ідзе дарога Праз гарады і сёлы. Аўрамчык. Звіняць, як срэбра, песні Па сёлах, гарадах. Колас. // зб. Жыхары такога паселішча. Прачнулася сяло таксама раней звычайнага. Васілевіч. Глядзела і не бачыла, Як збеглася сяло. Святое гора матчына Усім душу пякло. Панчанка.

•••

Ні к сялу ні к гораду — зусім недарэчы, неўпапад, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

углы́б, прысл. і прыназ.

1. прысл. Углыбіню, унутр. Не паспее паплавок дакрануцца паверхні, як адразу штопарам ідзе ўглыб. Місько. [Хмялеўскі:] — Ласі сустракаліся, а цяпер няма. Сышлі ўглыб. Чарнышэвіч. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўбачыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў. Чорны. // перан. У сутнасць чаго‑н. Пошук паэта пайшоў углыб. Лойка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «углыб» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на кірунак у глыбіню або ўнутр чаго‑н. Лес палье [дождж] — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок. Пусціць воды Долу ўглыб І палезе ўгору грыб. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эйш, часціца.

Разм.

1. Ужываецца, каб звярнуць увагу, указаць на што‑н.: вось, глядзі і пад. Калі Марыля даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала: — Эйш, панюся знайшлася надта! Карона з галавы не звалілася б, калі цмокнула б лішні раз у панскую ручку. С. Александровіч.

2. Ужываецца для выражэння здзіўлення, незадавальнення, злосці (звычайна ў спалучэнні са словамі: «як», «які», «колькі» і пад.). [Рыгор:] — Дурань скажа! Я дурня і слухаць не буду. [Яўхім:] — Не будзе ён слухаць! Эйш, які разумны! Чорны. Ідзе немец лёгкім пружыністым крокам, высока ставіць ногі ў кароценькіх ботах з шырокімі халявамі. — Эйш, які рабы чорт, — гаворыць нехта ў мяне за спіною. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамы́, -а́я, -о́е.

1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.

Прамая дарога.

Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).

2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.

Прамыя зносіны.

Гаварыць па прамым провадзе.

3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.

Прамыя выбары.

П. падатак.

Прамыя ўказанні.

У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).

4. Яўны, адкрыты.

П. выклік.

5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.

П. чалавек.

П. адказ.

6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.

Прамая прапарцыянальнасць.

Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.

Прамы вугал — вугал у 90°.

|| наз. прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) і прамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).

Прамізна тунэля.

Прамата характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плы́сці, плысць, плусць, плусці́, плаўсці́, плыць ’перамяшчацца па паверхні вады’, ’плыць на караблі, лодцы’, ’цячы’, ’плаўна рухацца, ісці’, ’высыпацца (аб жыце)’ (ТСБМ; Нас.; Гарэц.; Яруш.; Шат.; Сл. ПЗБ; ТС; Растарг.; маг., арш., Шн.), плысць ’ісці, тонучы (у снезе, гразі)’ (Юрч. СНЛ); у выразе гаршчок плыве́ць ’ён кіпіць, і з яго выцякае тое, што варыцца’ (Нас.; Нік., Оч.). Укр. плисти́, рус. плыть, плысть, плысти́ ’плыць’, ст.-польск. pluć, польск. płynąć ’цячы’, ’плысці’, pływać, чэш. plouti, ст.-чэш. plúti, славац. pluť, славен. plúti, серб.-харв. плу̏ти, пли̏ти, ст.-слав. плоути і плыти. Прасл. *pluti, роднаснае літ. pláuti ’паласкаць, мыць’, лат. plevinât ’узмахваць’, ст.-інд. plávatē ’плыве’, právate ’скача’, ’спяшаецца’, авест. fra‑fravaⁱte ’хістаецца, спатыкаецца’, ст.-грэч. πλέω ’плыву на судне’, πλΰνω ’мыю’, лац. pluitідзе дождж’ (Міклашыч, 252; Траўтман, 224; Фасмер, 3, 288–289; Бязлай, 3, 63; Банькоўскі, 2, 632–633). Формы плаўсці́ ’плысці’ (глыб., Сл. ПЗБ) і плыўсці́ ’выплываць (пра жыта)’ (паст., LKK, 30) адлюстроўваюць балтыйскую фанетыку і, магчыма, семантыку (Грынавяцкене, тамсама), а ўстойлівае словазлучэнне жы́та плыве́ць калькуе, паводле Грынавяцкене і інш. (SOr, 39, 317), літ. (rugiaĩ) pláukia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаво́рка ж.

1. разгово́р; м.;

пра што ідзе́ г.? — о чём идёт разгово́р?;

2. го́вор м.;

за сцяно́ю пачу́лася не́чая г. — за стено́й послы́шался че́й-то го́вор;

3. (манера говорить) го́вор; м.;

пяву́чая г. — певу́чий го́вор;

4. лингв. го́вор м.;

5. (толки о чём-л.) молва́, разгово́ры мн.;

пуста́я г. — пуста́я болтовня́;

не мо́жа быць і ~кі — не мо́жет быть и ре́чи (разгово́ра);

без лі́шняй ~кі — без ли́шних (да́льних) разгово́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суд м.

1. род. суда́ суд;

Вярхо́ўны С. — Верхо́вный Суд;

с. ідзе́! — суд идёт!;

адда́ць пад с. — отда́ть под суд; преда́ть суду́;

быць пад судо́м — быть под судо́м;

2. род. су́ду (мнение, заключение) суд;

с. гісто́рыі — суд исто́рии;

сваі́м судо́м — свое́й вла́стью;

паку́ль с. ды спра́ва — пока́ суд да де́ло;

чыні́ць с. і распра́ву — твори́ть суд и распра́ву;

на няма́ і су́ду няма́посл. на нет и суда́ нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́дучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае наступіць, адбыцца. Там гавораць аб будучым шчасці сваім, Аб сумесным жыцці, аб жыцці маладым. Куляшоў. // Наступны. Будучы год. Будучай вясною.

2. Такі, які рыхтуецца, павінен стаць тым, кім яго называюць. Старая маці Зоські спагадна на .. [Сымона] паглядала, як на будучага зяця. Бядуля. [Кастусь] не мог зразумець, чаму так груба і зняважліва адносяцца педагогі да сваіх выхаванцаў — будучых настаўнікаў. С. Александровіч.

3. Дзеепрысл. цяпер. ад быць.

4. у знач. наз. бу́дучае, ‑ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім; сукупнасць наступных падзей. [Сакратар абкома:] — А ты глядзі наперад, Васіль Мінавіч, у будучае заглядвай. Шамякін.

5. у знач. наз. бу́дучае, ‑ага, н. Доля, лёс; кар’ера. Будучае маладога настаўніка. Будучае артыста.

•••

Будучы час гл. час.

У будучым — у далейшым, потым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём. Танк. З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць. Колас.

2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе... Глебка. // Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе. Шчарбатаў. // Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко. Самуйлёнак. Бурная была тая размова бацькі з сынам. Жычка.

3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воз, ‑а; мн. вазы, ‑оў; м.

1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы. Усе сваякі папрыязджалі І двор вазамі паўстаўлялі. Колас. Сасёнка была парэзана на доўгія кавалкі, і сябры пачалі класці іх на воз. Пестрак.

2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад. Сытыя коні, аблітыя зарой, вязуць высокія вазы пшаніцы. Мікуліч. Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. Якімовіч.

3. чаго. Колькасць таго, што можа змясціцца на калёсах, санях і пад. Воз дроў, сена.

4. перан. Разм. Вялікая колькасць чаго‑н. Воз навін. □ Дзетак у.. [Парэмчыка] цэлы воз, хоць і сам яшчэ малады. Ракітны.

5. Карцёжная гульня.

•••

Вазамі вазіць гл. вазіць.

Пятае кола ў возе гл. кола.

Цягнуць воз гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)