Пралета́рый, пралета́р ’наёмны рабочы’, ’незаможны грамадзянін у Старажытным Рыме’ (ТСБМ). Для гэтых дзвюх форм магчымы дзве крыніцы запазычання. Пралетарый, відаць, праз рус. пролетарий ’тс’, якое праз ням. Proletarier узыходзіць да лац. prōlētārius ’грамадзянін, які служыць дзяржаве толькі тым, што мае дзяцей’ < prōlēs ’патомства, нашчадкі’ (гл. Фасмер, 3, 375). Форма пралета́р магла ўзнікнуць з польск. proletariusz у выніку адпадзення нязвыклага канчатка ‑usz, аднак, параўн. франц. prolétaire, з якога, відаць, чэш. proletář, польск. proletarz (Банькоўскі, 2, 782) і ўкр. пролета́р (ЕСУМ, 4, 596). Не выключана, аднак, што яна паходзіць ад пралетарый з усячэннем ‑ый. Пралетарыят з рус. пролетариат (Крукоўскі, Уплыў, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давле́ние ср.

1. ціск, род. ці́ску м.;

атмосфе́рное давле́ние атмасфе́рны ціск;

рабо́чее давле́ние (па́ра) рабо́чы ціск (па́ры);

кровяно́е давле́ние крывяны́ ціск;

2. перен. на́ціск, -ку м.;

экономи́ческое давле́ние на зави́симые стра́ны эканамі́чны на́ціск на зале́жныя дзяржа́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згуртава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. згуртаваць (у 2 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згуртавацца. Рыбакоў доўга расказваў пра марксізм, пра тое, як згуртоўваецца рабочы клас у Расіі і хто перашкаджае гэтаму згуртаванню. Асіпенка.

2. Злучэнне, аб’яднанне. Лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маля́р, ‑а, м.

1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і пад. На ціхі сонечны бульвар У крэйдзе, вапне, алебастры Выходзіць з вёдрамі маляр. Грахоўскі. Удзень тут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. Шамякін.

2. перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца. Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́цца, ‑фуецца; незак.

1. Апрацоўвацца шліфаваннем. Звіняць санкі па шкляных рэйках ружова-сонечнага снегу, шліфуюцца. Бядуля. / у перан. ужыв. [Валодзя:] — Рабочы чалавек — гэта самы правільны чалавек, у яго ніколі душа не заіржавее... Яго душа заўсёды шліфуецца. Сабаленка.

2. Паддавацца шліфаванню, быць прыдатным для шліфавання. Шкло добра шліфуецца.

3. Зал. да шліфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клас м., в разн. знач. класс;

рабо́чы к. — рабо́чий класс;

ву́чань пе́ршага кла́са — учени́к пе́рвого кла́сса;

сядзе́ць у кла́се — сиде́ть в кла́ссе;

к. млекако́рмячых — класс млекопита́ющих;

паказа́ць к. гульні́ — показа́ть класс игры́;

каю́та пе́ршага кла́са — каю́та пе́рвого кла́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́дзень, -дня м. неде́ля ж.;

на тым ты́дні — на той неде́ле;

рабо́чы т. — рабо́чая неде́ля;

без го́да т. — бе́з году неде́ля;

сем пя́тніц на ты́дніпогов. семь пя́тниц на неде́ле;

з ты́дня на т. — с неде́ли на неде́лю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ляр, ‑а, м.

1. Рабочы, які будуе што‑н. з каменя або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Астрэйка. Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацыій: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.

2. Пячнік. [Вано] цэлыя дні стаяў каля муляра, які рабіў печ у хаце суседа. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ляр1, му́ліррабочы, які будуе з цэглы’, ’пячнік’ (ТСБМ, Яруш., Шн. 2, Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. муляръ, мураль, мураръ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mularz, murarz ’тс’, якія (як і іншыя слав.: палаб. mau̯rnĕk, каш. mulåř, н.-луж. muŕaŕ, в.-луж. murjer, muler, славац. murár) узыходзяць да с.-в.-ням. mūrer (Булыка, Лекс. запазыч., 89; Трубачоў, Этимология–1973, 179). Гл. таксама мур, мурава́ць. Сюды ж му́ляр ’птушка, якая робіць гняздо з гразі’ (Совещ. ОЛА — Гомель, 234) — у выніку семантычнага пераносу.

Му́ляр2 ’драўляны вугаль’ (хойн., Мат. Гом.). Да мі́лёр (гл.).

Муля́р ’жывапісец’ (глус., паўд.-усх., КЭС). Да маля́р, маляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кава́ль, ‑я, м.

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са, сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў полы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго‑н., стварае што‑н. Каваль свайго шчасця. □ Нас мільёны... Мы інакшай, Лепшай долі кавалі. Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)