хі́біць, хіблю, хібіш, хібіць; незак.

Разм.

1. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі. І толькі Уладзя хібіў часта: Задач ніяк не браў і — баста. Колас.

2. перан. Баяцца каго‑н., губляцца перад кім‑, чым‑н. Адно, каго баяўся, перад кім хібіў дырэктар, дык гэта перад начальствам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

называ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да назваць.

•••

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць прама, адкрыта аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; зак.

Легчы пад што‑н., ніжэй чаго‑н. або поруч з кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак.

Разм. Многа пачуць чаго‑н., даведацца аб кім‑, чым‑н. (з чутак, расказаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апяку́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Быць апекуном. // перан. Клапаціцца аб кім‑, чым‑н., ахоўваць, абараняць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўвесці ў зман, паслужыць асновай для памылковага вываду аб кім‑, чым‑н. Абманлівае ўражанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’есці.

•••

Бакі аб’ядаць — заўсёды сварыцца з кім‑н., дрэнна жыць у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дала́яцца, ‑лаюся, ‑лаешся, ‑лаецца; зак.

Разм.

1. Скончыць лаяцца з кім‑н.

2. Лаючыся, дайсці да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьбо́рства, ‑а, н.

Кніжн. Змаганне, барацьба з кім‑, чым‑н.; супраць каго‑, чаго‑н.; супраціўленне каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. (звычайна з адмоўем «не»).

Разм. Змагчы кіраваць кім‑, чым‑н. Не ўкіраваць коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)