Жывёла ’жывая істота’, зборн. ’свойская скаціна’ (ТСБМ). Польск. żywioła ’свойская скаціна’. Параўн. славен. živâl ’жывёла’. Слав. мовы захоўваюць асобныя словы з суф. ‑ela, ‑ola (напр., чэш. mrtvola ’труп’). Аднак не хапае падстаў для атаясамлівання славен. слова з бел., хаця наяўнасць літ. gývolis, gyvulỹs ’жывая істота, жывёла’ ўказвае на магчымасць яшчэ прасл.-балт. узаемадзеяння (Безлай, Radovi XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, 12. Sarajevo, 1969, 92) і нават уплыву. Ст.-бел. ведала живиолъ, живелъ ’стыхія’ (XVI ст. Скарына; Булыка, Запазыч., 114) з польск. żywioł, дзе, як сведчыць Брукнер (670), так у XVI ст. тлумачылі і лац. animal (а не толькі element). Таму бел. жывёла, відаць, таксама з польск. Лаўчутэ, Сл. балт., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зго́да ’лад’. Рус. сго́да ’шчасце’ (Даль), укр. зго́да, польск. zgoda, чэш. shoda, славац. zhoda ’лад’, н.-луж. zgoda ’добрае надвор’е’, славен. zgọda ’выпадак’, серб.-харв. зго̏да ’выпадак, умова, зручнасць’, балг. зго̀да ’зручныя абставіны, выпадак’, ’згода’, макед. згода ’зручнасць, выпадак’. Ц.-слав. (серб.) съгода ’выпадак’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., Данічыч). Ст.-рус. згода (1493 г., у «польск. справах») ’умова, згода’. Ст.-бел., ст.-укр. згода ’мір’ (Сінаніма). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова sъ‑god‑i‑ti (sę) (гл. год, гадзіцца), які меў шырокае кола значэнняў, у тым ліку ’згаджацца, быць падыходзячым, трапляцца’. Бел. значэнне ўказвае, верагодна, на польск.-укр. бел.-славац. арэал, магчыма, хаця і не абавязкова пад польск. уплывам ці з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кастры́чнік ’кастрычнік’ (назва месяца). Гісторыя гэтага слова цесна звязана з іншай назвай 10‑га месяца ва ўсходніх славян — паздерник, у бел. крыніцах таксама паздзерник. Апошнія назвы з’яўляюцца запазычаннем з польск. październik. Польскае слова, таксама серб.-харв. дыял. паздерник ’тс’, відавочна, з’яўляюцца вытворнымі ад pazderьje ’адходы ільну, які апрацоўваецца восенню’ (прэфікс *paz‑ і дзеяслоў *dьrati *derǫ). Уплывы польскай мовы на бел. і ўкр. былі значнымі і праяўляліся не толькі ў прамым запазычанні, а і ў калькаванні. Такой калькай можна лічыць бел. кастры́чнік (< кастрыца ’кастрыца’; слав. *kostrica), які калькуе паланізм паздзернік. Гл. Шаур В. К вопросу о реконструкции праславянских названий меcяцев. — Этимология–1971., М., 1973, с. 97–98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрат ‘начынне’ (Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘памяшканне, месца для захоўвання, сховішча’, ‘месца, дзе можна схавацца’, ‘тайнік’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спрятъ ‘хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 186), ст.-бел. спратъ (спрадъ, спретъ) ‘інвентар, маёмасць, рэчы’, ‘прадмет дамашняга туалету’, ‘месца захавання’ з ст.-польск. sprzęt ‘тс’. Польскае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад прыставачнага sprątać, што да прасл. *prętati (гл. пратаць); параўн. Борысь, 572, адкуль, відаць, і спронт ‘шапік для посуду’ (Сл. рэг. лекс.). Няясныя адносіны да серб.-харв. спра̏т ‘паверх’, якое Путанец (Rasprave, 29, 242–245) разглядае як метатэзу *stropъ (гл. строп 2), а вакалізм о > а тлумачыць уздзеяннем субстрата. Сумніўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыкро́ць ‘тры разы’, ‘тройчы’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ст.-бел. трикроть, трикротъ, трыкроть ‘тс’ (1514 г., ГСБМ). З польск. trzykroć ‘тс’, гл. тры і кроць. Сюды ж трыкро́тны ‘трохразовы’ (Нас., Байк. і Некр.) з польск. trzykrotny ‘тс’, ст.-бел. трикротный, трыкротный ‘тс’ (1558 г., ГСБМ), якія проціпастаўляюцца ст.-бел. трикратъ, трикраты, трикрать ‘тройчы’, запазычаным праз ц.-слав. са ст.-слав. три краты, што да кратъ ‘раз’; зыходнае ўсходнеславянскае слова мела б форму *коротъ, параўн. літ. kar̃tas ‘раз’, лат. kā̀rta ‘рад’ і пад., гл. Фасмер, 2, 368. Адносна генетычных і тыпалагічных сувязей другой часткі слова гл. Папоў, Из истории, 36; ЭССЯ, 11, 100; Борысь, 260.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіняшы́йка ‘невялікая пеўчая птушка сямейства драздовых з яркім апярэннем’ (ТСБМ), ‘варакушка, Lusciola sulcica’ (Байк. і Некр.). Ад сіні (гл.) і шыйка < шыя (гл.) паводле колеру апярэння. Параўн. рус. синеше́йка ‘птушка з роду плісак, Motacilla snecica’, а таксама сінаго́рліца ‘род галубоў’ (Ласт.), ст.-бел. синогордлица ‘галубка’ (Ст.-бел. лексікон), магчыма з польск. sinogardlica, sinogarlica ‘птушка з роду галубоў’, што да sini і gardło ‘горла’ (Варш. сл.; Брукнер, 491).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піра́т ’марскі разбойнік’, ст.-бел. пиратъ (з XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. pirat ’тс’, якое з ням. (с.-в.-ням. perate) ці з франц. pirate, — апошнія з лац. pirāta ’тс’, якое з грэч. περατής < πειράξω (την θαλατταν) ’выпрабоўваю (мора)’. Крукоўскі (Уплыў, 78) мяркуе, што бел. слова прыйшло праз рус. мову, дзе стала ужывацца пасля Феафана Пракаповіча. Гл. таксама Голуб-Ліер, 373; Фасмер, 3, 265.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пладлі́вы (пладлівып) ’пладавіты’ (Юрч. Вытв.), рус. плод‑ лнвыіі ’які хутка размнажаецца’, ’пладаносны’. Рус.-усх.-бел. лексема. Да пладзіць < плод (гл.). Суфіксальны гук ‑л‑ у спалучэнні ‑дл‑ захаваўся дзякуючы далучэнню да ‑л‑ (< і.-е. *-lo- > прасл. *-lъ) пазнейшага суф. *-iv-ъ і наступнай марфалагічнай адсорбцыі: *plod‑lъ‑ivъ > *plo‑dlivъ у той час, як *klad‑ti ’класці’: klad‑lъ > (ва ўсх.-слав. мовах) > клаль > бел. клаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́тым ’праз некаторы час’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), по́том (ТС), по́тымака ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. потымъ, потомъ ’тс’, рус. пото́м, укр. по́тім, чэш., славац. potom, славен. potȅm, серб.-харв. pòtom, макед. дыял. потом, в.-луж. potom, н.-луж. pótom. Утворана ў выніку зрашчэння прыназ. по- (гл. па‑) ’пасля’ і ўказ. займ. той (гл.), М. скл. тым (*tъjь > ст.-бел. тый), варыянт том.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)