Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́нка, кам. походу́нка ’склеп’ (Сл. Брэс.). Заходнепалескае. Да па і ‑хаджаць хадзіць (гл.). Суфікс ‑ун‑к‑а (а не ‑упак, які ў ладунак, пакунак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паха́пач, драг. поха́пач ’чапяла’ (Сл. Брэс.). Да па і хапа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач, які з прасл. ‑ak‑jь, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахрасні́, пьхрясні ’лыкавыя лапці з заплеценым верхам’ (віц., Хрэст. дыял.; Інстр. III, Малч.). Да па і хрэст (гл.). Пахрасні — лапці касога пляцення: коса = ’накрыж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсю́дых ’усюды’ (Нас.). Да па (гл.) і ўсюдых. У апошнім канчатак ‑ых — гэта форма Р. скл. мн. ліку слова ўсюды (гл. Карскі, 1, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысадзі́ць ’пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага’; ’зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым’; ’прыладжваць’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ), прыса́джваць ’прыстаўляць’ (ТС). Да садзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пта́шачка (пташэчка) ’фігурка ў вільчыку франтона саламянай страхі’ (ТС). Да папярэдняга слова; па аналогіі з птушкамі, якія сядзяць на страсе; параўн. рус. конёк ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́мні ’месца, дзе пальцы сутыкаюцца з пясцю, калі рука сціскаецца ў кулак’ (пін., Сл. Брэс.). Магчыма, утворана ад мяць, мну (*по‑мні/*па‑мнП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талы́х — імітатыў, перадае язду па няроўнай паверхні: талы́х‑талы́х‑талы́х (полац., Нар. лекс.), талы́хаць (талхъць) ’ісці кульгаючы’ (мёрск., там жа). Гукаперайманне, параўн. талалыхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трубе́ц экспр. ‘канец, капцы’ (ТС). Утворана на базе труба1 ‘гібель, пагібель’ пры дапамозе размоўнага “зневажальнага” суф. ‑ец, магчыма, па ўзоры канец, капец ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)