суво́равец, ‑раўца, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча. Выйшлі ў парк на вучэнне сувораўцы — Баявыя суседзі мае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суднапад’ёму, служыць для пад’ёму суднаў. Суднапад’ёмныя работы. Суднапад’ёмны механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супо́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да супольніка (у 2 знач.), супольніцтва; уласцівы супольніку. Супольніцкія інтарэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суфікса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суфікса, з’яўляецца суфіксам. Суфіксальны спосаб словаўтварэння. Суфіксальная частка слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сыча (у 1 знач.), які належыць яму. Сычынае гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́барны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да табара, уласцівы яму. Табарная стаянка. Табарныя песні і танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таджы́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таджыкаў, які належыць, уласцівы ім. Таджыкская мова. Таджыкская культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таяў, які належыць, уласцівы ім. Тайскія мовы. Тайская культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да такта ​1 (у 1 знач.), абазначаецца тактам. Тактавая лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тамілаў, які належыць, уласцівы ім. Тамільская культура. Тамільская мова.