Пражы́ліна ’кладзі (смарг., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. прожилина ’бэлька, жэрдка’. Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад жыла, гл. жыліна ’трама, жэрдка’; апошняя параўноўваецца таксама з серб.-харв. жила ’дапаможная кроква, лата’ (Ареал. исслед., 1971, 98), а таксама з балг. жилици ’тонкія жардзіны для пакрыцця страхі вясковай хаты’, жшник ’лата’ (БЕР, 1, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́цівень ’тое, на чым пякуць піражкі, мяса’ (Інстр. 1), про́твень ’патэльня’ (Жд. 2), про́цвінь ’самаробная патэльня, бляха’ (Мат. Маг.), про́цвіна ’тс’ (шуміл., Сл. ПЗБ). З рус. про́тивень ’тс’, якое з ням. Bratpfanne ’тс’, з магчымым набліжэннем па народнай этымалогіі да слова против ’проці, супраць’. Гл. аб рускім слове Фасмер, 3, 383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдме́та ’прыкмета’: буркаўкі ідуць па вадзе — апяць дошч пойдзіць — прыдмета такая (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Верагодна, кантамінацыя слоў прыкме́та і прадме́т (гл.) з-за страты імі, асабліва апошнім, у жывой гаворцы ўласнай семантыкі, што магло адбыцца ў сувязі з іншамоўнасцю слова, гл. прадме́т. Параўн. аналагічныя рус. дыял. прадме́та ’тс’, придме́т ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́знак ’прымета’ (ТС, Скарбы). Відаць, як і чэш. příznak, балг. прѝзнак ’тс’ запазычана з рус. при́знак, што, у сваю чаргу, з ц.-слав. признакъ ’паметка, заўвага’, параўн. БЕР, 5, 711. Не выключае, аднак, і самастойнае развіццё ад прызначыць ’пазначыць’, (гл.), асабліва ў значэнні ’метка, адзнака’, параўн. зна́чыць і знакова́ць ’меціць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́ць ’магчы, змагчы; мець сілу, магчымасць’; каб прыме́ў ’калі б мог’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Некр., Янк. 2, Янк. БП, Жд.; слонім., Жыв. НС), прыйме́ць ’магчы’ (ТС), приме́тсь ’папасці ў рукі’ (Шпіл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мець (гл.). Рус. бранск. приме́ть ’магчы’, укр. примі́ти ’тс’, пре́міч ’сіла, найбольшая моц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тися ’зрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытама́нныя (прытама́нные) ’радня’ (ТС). Укр. притама́нний ’сапраўдны, уласны; родны’, рус. притама́нний, притома́нный ’выразны, дакладны’, дыял. таксама ’сапраўдны; тутэйшы, карэнны’. Слова ўзыходзіць да тур. tamam ’поўнасцю, цалкам, правільна, дакладна’; гл. Корш, AfslPh, 9, 672; Фасмер, 3, 367. У беларускай мове можа быць з украінскай, улічваючы арэал распаўсюджання (гл. ЕСУМ, 4, 580).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыя́тны, прия́тный ’прыемны’; ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., добр., ЛА, 3), прыя́тліву ’прыязны’ (ТС). З рус. прия́тный ’тс’, якое з ц.-слав. приѩтьнъ ’прыемны’, што ад *prijęti (гл. прыня́ць, няць), параўн. ст.-бел. приятый ’варты прыняцця’, прияти ’ўзяць, набыць, прыняць’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прэ́дак, прэдок, прэдко ’продак, пачынальнік роду’ (ТС), продкі ’продкі’ (Ян.), ’продкі, бацькі, дзяды і прадзеды’ (Бяльк.), арэшкі ’продкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. предок, предки ’тс’, укр. предок ’продак’. Запазычанне з ц.-слав., звязанае з прѣд- (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 419), гл. перад, а таксама Фасмер, 3, 357. Параўн. продак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пся́рка ’амарант, Amaranthus caudatus L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пёс. Ад гэтай асновы ўтвараюцца назвы непрыдатных да чалавека, пустазеллевых або атрутных раслін. Параўн. рус. пешка ’паслён, Solanum nigrum L.’, польск. psinka ’тс’, укр. псярка ’малачай, Euphorbia’ і г. д. Спалучэнне ‑сл‑ паказвае на магчымасць запазычання з польскай, але дакладная крыніца невядомая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)