гада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Варажыць, даведвацца пра будучае або мінулае па картах ці па якіх-н. прыметах.

Г. на картах.

2. Меркаваць, выказваць здагадкі.

Г. пра твой намер.

Не думала, не гадала (зусім не дапускала думкі).

|| зак. пагада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. гада́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. гл. галава.

2. Шарападобны плод або прадаўгаватае суквецце раслін.

Г. канюшыны.

Г. лёну.

3. толькі мн. Пярэдняя частка саней.

Пакласці мяшок у галоўкі.

4. толькі мн. Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні.

Паставіць у ботах новыя галоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарну́цца, гарну́ся, го́рнешся, го́рнецца; гарні́ся; незак.

1. да каго-чаго. Пяшчотна туліцца, лашчыцца.

Г. да мацеры.

2. перан. Старацца быць бліжэй да каго-н., сімпатызуючы каму-н. або маючы на ўвазе якую-н. выгаду.

Г. да дзяўчыны.

Радня да радні горнецца.

3. Мець ахвоту да чаго-н.

Г. да працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарт, -у, М -рце, м.

1. Цвёрдасць металу, якая надаецца гартаваннем.

Сталь высокага гарту.

2. перан. Фізічная або маральная вынослівасць, стойкасць.

Чалавек старога гарту.

3. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў (спец.).

|| прым. га́ртавы, -ая, -ае (да 3 знач.) і гарто́ўны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гной, гно́ю, М гнаі, м.

1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

Конскі г.

Вывесці г. з хлява.

2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы́, -а́я, -о́е і гно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каэфіцые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе.

2. Адносная велічыня, якая колькасна вызначае якую-н. уласцівасць фізічнага цела.

К. цеплаправоднасці.

Каэфіцыент карыснага дзеяння (ккд) — адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі.

|| прым. каэфіцые́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кон, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.), або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.

Начарціць к.

Паставіць грошы на к.

2. Адна партыя якой-н. гульні.

Згуляць адзін к.

Ставіць на кон — рызыкаваць сваім жыццём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.

1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.

З. курэнне.

З. ірваць кветкі на клумбах.

2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

З. прапаганду вайны.

З. азартныя гульні.

|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. забаро́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

Поезд запазніўся.

Вясна запазнілася.

2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

З. на рабоце.

3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

З. з сяўбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)