перадавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх. Перадавая пазіцыя. Перадавая лінія. □ [Аляксей і Барыс] удала адолелі нічыйную паласу, мінулі перадавы заслон немцаў і, адпачыўшы трохі, рушылі далей. Васілёнак.

2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўню развіцця. Перадавыя метады працы. Перадавая тэхніка. Перадавая навука. // Які дасягнуў найлепшых паказчыкаў, поспехаў у працы. Перадавыя калгасы. □ Першыя дні работы паказалі, што ў бліжэйшы час брыгада будзе ў ліку перадавых. Грахоўскі. // Прагрэсіўны. Перадавыя ідэі. Перадавая літаратура. Перадавы друк. // Найбольш свядомы, ініцыятыўны. Перадавая моладзь вёскі.

3. у знач. наз. перадава́я, ‑ой, ж. Разм. Пярэдняя лінія абароны перад фронтам праціўніка; раён баявых дзеянняў. Падрыўнікі, раней чым з’явіцца ў штаб і далажыць аб выкананы задання, вырашылі завітаць па дарозе на перадавую. Шахавец. Чарняхоўскі разам з камдывам накіраваўся ў бок перадавой. Мележ.

•••

Перадавы артыкул гл. артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важда́цца ’займацца чым-небудзь, корпацца’ (БРС, Мядзв.), важгацца ’тс’ (Шат.), важданіна ’корпанне’ (КТС). Рус. возжаться, вожжаться ’вазіцца, быць у любоўнай сувязі’, важдаться ’тс’, важдать ’вадзіць, абняслаўліваць’, важдение ’хлусня’, важда ’марока, насланнё’, вожданина ’непатрэбная затрымка ў працы’, укр. ваджува́тися ’прывязвацца, прычэплівацца да каго-небудзь’. Варыянты са ‑жд‑, ‑жж‑, ‑зж‑, ‑зг‑ з’яўляюцца, відаць, вынікам экспрэсіўнага ўжывання дзеяслова і кантамінацый з ва́дзіць, прынаджваць, вазіцца і іншымі словамі. Слова важдацца таго ж паходжання, што і бел. вожка, рус. вожжи, польск. wodze, славен. vȏjka, г. зн. да *vodi̯a (Фасмер, 1, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капса́ць ’штурхаць’, капсануць ’штурхнуць, піхнуць’ (Янк. 1, Янк. БП; калінк., Мат. Гом.; Гайдук. Працы, 6). драг. капсаніты ’марнавацца, драхлець’ (З нар. сл.). Ст.-укр., ст.-рус. копысати ’біць капытом, рыць, капаць зямлю капытам’, польск. Люблін., мазав. kopsać ’тс’. Паводле ЕСУМ (2, 570), з’яўляецца прасл. kopysati (kopsati). Няма падстаў для такога сцвярджэння. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. kapsėti ’дзёўбаць’, kapstinČU, kapstyti ’грэбці (аб курах)’. Прасл. kopystъ/ kopystka ’лапатка’, якое прыводзіцца ў слоўніках побач з разглядаемай лексемай, адносіцца да kopali (+ суф. ‑ystь). гл. Трубачоў, II, 34, 35.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычында́лы, прычанда́лэ, прычында́лле ’жартаўлівая (іншы раз зневажальная) назва розных прылад, рэчаў аднаго якога-небудзь прызначэння’ (ТСБМ, Янк. 1; мсцісл., З нар. сл.; ТС; драг., Нар. лекс.), ’начынне, прылады’ (Янк. 3.), прычында́льля, прыцанда́лле ’ўсякія дробныя рэчы ў гаспадарцы; прылады, начынне’ (Бяльк., Мат. Маг.), прычында́лле ’інструменты’ (Мат. Гом.), прычында́лы перан. ’фокусы’ (Сл. Брэс.), прычы́нды экспр. ’дурыкі’ (ТС). Укр. причанда́ли, причанда́л ’прылады, начынне, рэчы’, рус. причанда́лы, приченда́лы ’прадметы; дэталі прылад працы, розныя прылады, інструменты’, ’непатрэбныя рэчы, барахло’. Да прычына (гл.) з устаўным ‑д‑ (Трубачоў у Фасмера, 3, 369).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагрэсі́ўны в разн. знач. прогресси́вный;

усё ~нае чалаве́цтва змага́ецца за мір ва ўсім све́це — всё прогресси́вное челове́чество бо́рется за мир во всём ми́ре;

~ная апла́та пра́цы — прогресси́вная опла́та труда́;

п. пада́такэк. прогресси́вный нало́г;

п. паралі́чмед. прогресси́вный парали́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́звалены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вызваліць.

2. у знач. прым. Які атрымаў свабоду, незалежнасць дзякуючы чыім‑н. намаганням. Два гады мірнай працы на вызваленай зямлі былі для.. [камуністаў] шчаслівым этапам на шляху барацьбы. Брыль. // Службовая нагрузка якога абмяжоўваецца партыйнай, камсамольскай ці прафсаюзнай работай. Вызвалены сакратар парткома.

3. у знач. наз. вы́звалены, ‑ага, м. Той, хто атрымаў вызваленне. Вызваленых засыпалі пытаннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчу́цца, ‑чуецца; зак.

1. Аказацца пазнаным органамі пачуццяў; пачуцца. Пад нагамі ўпершыню адчулася цвёрдая зямля. Барашка. // Дайсці да свядомасці, стаць зразумелым. Мне адчулася нешта сапраўды новае, вельмі сугучнае нашаму часу. Кулакоўскі. А галоўнае — паўней адчулася радасць працы. Карпаў.

2. Аказацца перажытым кім‑н.; пакінуць след, адбіцца на кім‑, чым‑н. Уздзеянне рэвалюцыйнага руху найбольш ярка адчулася на творчасці Я. Купалы. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксесуа́р, ‑а, м.

1. Прыналежнасць чаго‑н.

2. звычайна мн. (аксесуа́ры, ‑аў). Пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць што‑н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, літаратуры, скульптуры). Яшчэ больш прасталінейна-алегарычныя фігуры Капіталу і Працы ў вершы «Два». Яны, праўда, дадзены з разнастайнымі аксесуарамі ў рэзкім кантрасце адзін аднаму, але проціпастаўляюцца тут не больш як «носьбіты» пэўных паняццяў. Перкін. // Прадметы тэатральнага абсталявання; бутафорыя.

[Фр. accessoire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., па кім-чым і без дап.

Пачаць сумаваць. // Зрабіцца сумным, занудзіцца без каго‑, чаго‑н., замаркоціцца па кім‑, чым‑н. Дзень быў цёплы, вясновы. Адзін з такіх, калі вельмі цягне на сонца, па якім засумаваў за зіму. Карпаў. / у перан. ужыв. [Лукаш] вярнуўся з вайны, вярнуўся з думкамі толькі аб працы, па якой зусім занудзілася душа, засумавалі рукі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвента́р, ‑у, м.

1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар. // Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне. Арочка. — Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі. Васілевіч.

2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.

•••

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.

[Лац. inventarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)