Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радо́ста ’ружа войлачная’, ’шыпшына’ (гродз., Кіс.). Няясна. Адзінкавая назва, магчыма, звязана з ст.-рус. радостома ’настойка ружы’, што з с.-грэч. ροδόσταμα < ροδοσ‑ταγμα (параўн. Фасмер, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапо́тка1 ’капыт’ (ТС). Гл. рапіца.

Рапо́тка2 ’расліна скочка дахавая, Sempervivum tectorum L.’ (лельч., Бейл.). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова з-за падабенства частак расліны з капытом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рачы́шнік ’божая кароўка’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., ЛА, 1). Няясна; магчыма ад грачы́ха ’грэчка’ з адпадзеннем пачатковага г, параўн. рачы́шнік ’грачанішча’ (Сцяшк. Сл.); матывацыя — рабізна грэчкі (= як пасыпаная грэчкай?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́дка ’мурашка’ (калінк.). Няясна. Магчыма, ад рыць (гл.), паколькі мурашкі капошацца, “рыюцца” ў зямлі, або, калі прыняць, што ў аснову намінацыі быў пакладзены колер, ад руды > *рыды > рыдка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ндзіць ’гаварыць без патрэбы’, ’плесці абы-што’ (Сл. Гродз.). Няясна. Ад трындзець > рындзець > рындзіць. ? укр. закарпац. ри́ндза ’страўнік цяляці’ ? ст.-бел. рендзикъ, рендик ? рус. дыял. ры́ндик ’здаравяк, маладзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэсь, рэс у лічылцы: Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь. Она, дуна, рэс, кіндэр, віндэр, рэс (Дзіцячы фальклор, 422). Няясна. Магчыма, імітацыя іншамоўнай гаворкі (хутчэй за ўсё, ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́луйка ’сувалка, паблытаныя плоскуні ў каноплях’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, у выніку замены в > л, параўн. рус. дыял. суло́й ’сувой’ (ад ліць, гл. Фасмер, 3, 801), параўн. сувой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурга́н ’неспакойны хлопец’ (Бяльк.); прозвішча Сурганаў Бірыла (Бел. антр., 3, 399) параўноўвае з укр. жарт. сурга́нити ’прасці’, сурга́нитися ’з цяжкасцю ісці, ехаць, клясціся’. Няясна; параўн. ЕСУМ (5, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схаласо́піць ’распрадаць за нішто’ (Сцяшк. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне на базе мясцовага хало́сны ’халасты, нежанаты’ (гл.), другая частка нагадвае народнае хвіласо́п ’філосаф’ (Нас.), chwałazòp ’тс’ (Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)