Жа́ры ’цёмна-чырвоны; жоўта-карычневы; рыжы’ (глуск., Янк. II; Сл. паўн.-зах.). Аб масці каня ’краснаваты, руды конь’ (з паясненняў у Сл. паўн.-зах.). Укр. бук. жарий ’рыжы, вогненна-чырвоны’, славен. žȃr ’вогненна-чырвоны’. Параўн. рус. уладз., вяц. жар ’чырвоны колер’, кур. жаровый ’чырвоны, аранжавы’, серб.-харв. жа̑р ’чырвань, румянец’. Відаць, прасл. адгалінаванне імені žarъ у значэнні прыметніка ў выніку канверсіі паводле колеру тленнага вуголля, абазначанага тым жа іменем у функцыі назоўніка. Гл. жар, жар-птушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папру́га ’раменны пояс або наогул пояс; частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), попру́га ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’скураны пояс’ (Янк., Янк. 2, Маш., Сцяшк., ДАБМ, 931), ’частка збруі’ (Шат.), попруга ’частка збруі’ (Маслен.), папру́жка ’раменны пояс’ (Шат.), з іншым прэфіксам падпру́га ’папруга’. Рус. подпру́га, укр. попру́га, царк.-слав. попрѧга, польск. poprąg, poprąga, чэш., славац. popruh, славен. podprȏga. Ад prǫg‑, pręgati (гл. запрага́ць) (гл. Праабражэнскі, 2, 137; Фасмер, 3, 300; Махэк₂, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́стрык ’доўгі шост з крукам для падавання снапоў’ (Шат.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі по- ад *мгьк‑/*słrek‑/*strok‑, параўн. спірык ’прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’, стрыкаць ’пстрыкаць’ (ТС). укр. стракаты ’калоць, джаліць’, рус. дыял. апраксіяй ’вастрыё, джала’, стрекать. стрекну́ть ’калоць, пырскаць’, польск. strzykać ’пра боль, што коле’, чэш. strikati ’тс’, ст.-слав. стріькало ’джала’, ’востры кій, якім падганяюць валоў’, стріьклтм ’джаліць’, ’укалоць (у тым ліку пра ўкус насякомых)’. Даслоўна ’тое. чым колюць, наколваюць’, ’шост, якім наколваюць сена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смакта́ць ‘уцягваць у рот, аблізваць, ссаць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), смокта́ць ‘тс’ (ТС), смакці́ць ‘тс’ (Шатал.), ‘есці вельмі мала, перабіраючы’ (Нар. лекс.). Укр. смокта́ти ‘смактаць; прагна піць’, рус. дыял. смокта́ть ‘тс’, польск. smoktać, smokać ‘смактаць; цмокаць (на каня)’, балг. дыял. смо́хтам ‘ссаць, уцягваць у сябе ротам’. Гукапераймальнае; гл. Праабражэнскі, 2, 336–337; Брукнер, 503–504; Фасмер, 3, 690; ЕСУМ, 5, 326 (рэканструюецца позняе *smoktati, звязанае з гукаімітатыўным *smokъ, гл. цмок, цмкаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згу́стак, ‑тка, м.
Густая маса, камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці. Згустак смятаны. □ Пятрусь Саўчык выцер потным рукавом згусткі крыві і прышпорыў каня. Каваль. // перан.; чаго. Канцэнтрацыя, сканцэнтраванне чаго‑н. Рылееў не пісаў спецыяльна песні, песню стварыў народ, які адабраў самы згустак тэксту ў сорак радкоў з адной думы, названай Рылеевым «Смерць Ермака». «Беларусь». Верш «Мінула пара дзявочая...» — сапраўды выхаплены з жыцця згустак чалавечай радасці, замілаванасці, смутку. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.
1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі. Гартны. Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча. Галавач. // Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. □ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня. Лобан.
2. Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седлава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З седлавінай (пра каня).
2. Які мае форму сядла; выгнуты. Сям-там, як бы ля падножжа, да.. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі. Карпаў. Яблыня гэтая была седлаватай і аднабокай: відаць, нямала давялося ёй перанесці ўсякіх нягод. Кулакоўскі. // З упадзінай на носе. Гэта быў кашчавы, год пад семдзесят стары, з шырокім пукатым ілбом, седлаватым носам і з крутым падбародкам. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́зу, прыназ.
Разм.
1. з Р. Каля. Нехта згадаў, што блізу [крыніцы], на самым узлессі, была магіла трох братоў. Дубоўка. Блізу рэчкі пан і кажа: — Ты, — кажа, — паставіш каня ды ад таго канца зойдзеш, а я буду цябе ля чыстага плёса чакаць. Скрыган.
2. з Н. Амаль. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.
1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.
2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)