гале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба.. ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Мележ. // перан. Бяднець.

2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Галелі рудыя папары. Гартны. // перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Аб’яднаць, злучыць адначасова адно з другім; сумясціць. Спалучыць тэорыю з практыкай. □ Разам наш народ пранёс ярмо пакуты, Разам спалучылі нас стагоддзі, Разам разрывалі кайданы і путы, Разам жыць адвечна ў прыязні і згодзе. Шушкевіч. Самцэвіч любіў усё прыгожае, і хараство прыроды хацеў спалучыць з хараством, створаным рукамі чалавека. Шахавец.

2. Сумясціць разам. Спалучыць колеры.

3. Наладзіць сувязь; злучыць. Волга з Донам спалучылі Свае хвалі на вякі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэ́рцайка, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да сэрца ​1 (у 1, 2 знач.). Выйду ў поле, выйду ў луг, Сяду пры дарозе. А ці прыйдзе любы друг? Сэрцайка ў трывозе. Дзеружынскі. // перан. Пра што‑н., што мае форму сэрца. Дае ж яшчэ жыць казкам, як не тут? Тут, дзе нават святло з-за аканіц прабіваецца ў пакой праз выразныя сэрцайкі. Караткевіч.

2. Ласкавы зварот да чалавека, які адпавядае слову «дарагі» (у 3 знач.). Маё сэрцайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убра́цца, убяруся, убярэшся, убярэцца; убяромся, уберацеся, убяруцца; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд, стаць прыгожым. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў [к]вецень вясновую — дрэвы садоў. Хведаровіч. // Прыгожа адзецца, прыбрацца, разадзецца; выстраіцца. Убрацца ў святочны касцюм. □ [Міхаліна:] — А калі адчыніла шафу, каб адзецца, то адчула, што знікла маё жаданне ўбрацца па-святочнаму. Шамякін.

2. Разм. Управіцца з уборкай ураджаю. [Ганна:] — Напішы, Алеська, што ўбраліся са збажыною. Скрыган.

•••

Убрацца ў пер’е — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча, пачаць жыць самастойна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).

П. бочку.

П. бялізну.

2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).

3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

П. гарох.

4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).

Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.

5. што. Кіпяціць (пра малако).

6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.

Увесь дзень парыла.

Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.

|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быць, цяпер. няма (у 3 ас. адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.

1. Жыць, існаваць, мець месца.

Быў чалавек і не стала.

Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).

2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

Б. на рабочым месцы.

3. Рабіцца, здарацца.

Учора быў град.

4.

З ас. адз. л.

бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.

Яму будзе гадоў трыццаць.

5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

Дзяўчына была ўрачом.

Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.

Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.

Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мадзе́цьжыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус. паўн. моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав. измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫти ’марудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш. mdlý ’слабы, бяссільны’, польск. mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж. módły ’тс’, славен. medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ. maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц. (ga)maudjan ’успомніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марока ’непатрэбная справа, затлумленне, нешта заблытанае, валакітнае’, ’вельмі павольны чалавек’, ’канькала’, ’зацямненне, непрытомнасць’, ’хлус, які ўсё заблытвае наўмысна’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Растарг.), марочанне, морочэ́нье ’галавакружэнне, непрытомнасць’ (Нас., ТС), марокаць ’марудзіць’, марокаваць ’тс’, ’бурчаць, быць незадаволеным, дуцца’, ’жыць журботна, сумна’, марокані́на, мароканне ’замаруджанне, цяганіна’ (Нас., Власт), маро́к ’той, хто дурыць галаву’ (пух., Жыв. сл.), морочы́ло ’хто задурманьвае сваімі размовамі’ (ТС), марочыць, моро́чыць, марачы́ць, моро́чытэ ’дурыць, рабіць клопат, неадчэпна прасіць’, ’падманваць’ (Власт, Шат., ТС, ТСБМ, Яруш., Нас.; паўд.-усх., драг., КЭС). Укр. моро́ка ’клопаты, цяжар’, моро́чити ’марочыць’, рус. моро́ка ’нешта адурманьванне’, кур. ’прывід’, сіб., валаг. ’падман’, сіб., кур., смал. ’хітры хлус’, моро́чить ’марочыць, дурыць’, морочи́ло ’той, хто марочыць’. Усходнеславянскае. Утворана ад морак (гл.) у выніку пераносу семантыкі ’імгла, туман’ > ’зацямненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маха́ць, мыха́ць, маха́ты, маха́тэ ’рабіць узмахі, рухі ў паветры’, ’хутка ісці’, ’хутка рабіць’, ’матаць нагамі’ (ТСБМ, Федар. 6, Нас., Бяльк., ТС, Анох., драгічынскае, КЭС; Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (Нас.), махацца ’сноўдацца, матляцца, церціся, мазоліць вочы, жыць сабе патроху’ (Нас., ТС). Укр. маха́ти, рус. махать, польск. machać, н.-луж. machaś, в.-луж. machać, чэш. máchati, славац. máchať, славен. máhati, серб.-харв. ма́хати, макед. мава, балг. махам, ц.-слав. махати. Прасл. maxati, утворанае ў выніку пашырэння суфіксам ‑x‑ асновы majati, роднаснай з літ. móti ’махаць, ківаць’ (як jexati з літ. jóti ’ехаць на кані’). Да і.-е. *ma‑ рухаць’ (Міклашыч, 180; Бернекер, 2, 4; Бязлай, 2, 161). Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 584 і БЕР, 3, 692–693.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыму́сіць, прымуша́ць ’сілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск. му́сіць (гл.). Укр. примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)