самаздаво́лены, ‑ая, ‑ае.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць. Самаздаволеныя пустасловы. □ Вейс быў недалёкі чалавек, самаздаволены, саманадзейны. Лынькоў. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, які дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не відно. Шамякін. // Які выражае здаволенасць самім сабою, сведчыць пра гэта. Было відаць, што ў .. [Дулькі] ўсё прадумана. Пачала нават выпрацоўвацца свая поза і голас — самаздаволены, з прыпынкамі «а-хм... гм...». Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаўбу́р 1, ‑а, м.

Абл.

1. Стаўбун (у 2, 3 знач.). Адтуль, дзе Аляксей стаяў, не было відаць, як на нямецкім баку, за ўзгоркам, пачалі ўзлятаць чорныя грывы выбухаў, ускідваючы ўгару нейкія абломкі, стаўбуры зямлі. Мележ. Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. Казека.

2. Ствол дрэва, слуп і пад. Чорны, як вугаль, тоўсты, роўны, гладкі дубовы стаўбур ляжаў упоперак ракі. Колас.

стаўбу́р 2, ‑у, м.

Вірусная хвароба паслёнавых раслін (бульбы, памідораў, тытуню і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схо́ва, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і схоў. [Жора:] — Дай шафёрскія правы Мне, Іван, на схову. Прыходзька. Як нежывы, праляжаў Грыша ў сваёй схове ўвесь дзень. Кірэенка. Народ хлынуў убок, у жыта, шукаючы ратунку. Але якая гэта была схова: зверху ўсё было відаць, як на далоні. Гурскі.

•••

Пад сховай (‑аю) чаго — тое, што і пад сховам чаго (гл. схоў). Мне не было ніколі ў галаве. Што буду я, Закінуты ў Палессе .. Тайком паўзці Пад сховаю начы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шышкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шышкі, з шышкамі (у 1 знач.). А Грыша проста цяльпук, але самы разумны з усёй кампаніі. Гэта было відаць хаця б па тым, што галава ў яго была вялізная і ўся шышкаватая, «розум лез наверх». Караткевіч. // Спец. Які мае вузлы, патаўшчэнні на паверхні (пра дэфектную тканіну, пражу). Шышкаватая пража.

2. Які формай, сваім знешнім выглядам нагадвае шышку (у 1, 4 знач.). [Чалавек] прычапіў на шышкаваты нос рыжыя акуляры і чытаў кніжку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлу́жа ’тлушч у вадкім стане, тук’ (радашк., ДАБМ, камент.). Няясна; відаць, звязанае з тлушч, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́пікі ’дзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі4, топці (гл.) пад уплывам топаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункто́вік ’маларослы чалавек’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Відаць, іранічна да пункт ’кропка’ (= ’нешта малое, малазаўважальнае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піта́чка ’чарка’ (Бяльк.). Відаць, утварэнне ад піць, мардуй. піток ’п’яніца’, пітны ’прыгодны для піцця’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласце́нь ’пласт (мёду, сена)’ (Нас.). Да пласт (гл.). Утворана, відаць, пры дапамозе прасл. суфікса *‑ьnь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пліску́нка (плыску́нка) ’асака’ (Сл. Брэс.). Відаць, звязана з наступным словам з-за знешняга падабенства раслін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)