За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герацтое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршы мн. л. ’парша’ (Шат.; лях., Сл. ПЗБ), ’парша, шалуды’ (Байк. і Некр.), vперхаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж пархаты ’што мае паршу: вашывы, які чэшацца’, рус. дыял. перх ’перхаць’, польск. parchu каш. pjerx, н.-луж. parch ’кароста’, славен. дыял. pfh, параўн. таксама лац. porgō / porrigö ’струп, перхаць’. Першаснае значэнне ’тое, што сыплецца’, прадстаўленае ў роднасных порскаць / пырскаць ’кідаць, сыпаць, цярушыць’ (Мяркулава, Этимология–1970, 153. 154, 170). Вытворнае ад прасл. *рых‑ > *рьгх‑ > *pors‑, гл. перхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́ць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smršt ‘віхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркати ‘уцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяўбці́, дзяўбу́, дзяўбе́ш, дзяўбе́; дзяўбём, дзеўбяце́, дзяўбу́ць; дзёўб, дзяўбла́, -ло́; дзяўбі́; дзяўба́ны; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы дзюбай ежу (пра птушак).

Галубы дзяўблі крупы.

2. Біць дзюбай.

Куры дзяўблі адна адну.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

Д. мёрзлую зямлю ломам.

Д. долатам паз.

4. перан. Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Што каму наўме, той тое і дзяўбе (прыказка).

5. перан. Папракаць, крытыкаваць (разм.).

Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

Дзяўбці ў галаву (разм.) — настойліва пераконваць каго-н. у чым-н.

|| зак. прадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзяўба́ны (да 3 знач.) і вы́дзеўбці, -дзеўбу, -дзеўбеш, -дзеўбе; -дзеўбаны (да 3 знач.).

|| наз. дзяўба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і здагадка. — Ну, пане, будзе цяпер змена, І пойдуць новыя парадкі, — Міхал выказвае дагадкі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашкле́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчапі́ць, ашчаплю, ашчэпіш, ашчэпіць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і абшчапіць. — Андрэйка! — ускрыкнула.. [бабулька Макрына], ашчапіла ўнука жылістымі рукамі за шыю і пацалавала яго ў лоб. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багамо́лец, ‑льца, ДМ ‑льцу, м.

Тое, што і багамол (у 1 знач.). Пасля пачалі нават прыходзіць здалёк невялічкія групкі багамольцаў для пакланення «цудадзейнаму» каменю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барве́ць, ‑вее; незак.

Тое, што і барвавець (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі.. барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)