селені́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да селеніту ​1, зроблены з селеніту. Селенітавая попельніца. Селенітавая ваза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сельку́пскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да селькупаў, які належыць, уласцівы ім. Селькупская мова. Селькупскія звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мкавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да семак. Семкавае шалупінне. // Прыгатаваны з семак. Семкавая халва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенаўборкі, які служыць для сенаўборкі. Сенаўборачная кампанія. Сенаўборачныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сена́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сената. Сенацкая камісія. // Звязаны з дзейнасцю сената. Сенацкі ўказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бергамо́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бергамоту. Бергамотавае дрэва. // Зроблены з пладоў бергамоту. Бергамотавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесеме́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бесемеравання. Бесемераўскі працэс. // Які атрымліваецца шляхам бесемеравання. Бесемераўская сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біржавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да біржы; ажыццяўляецца на біржы (у 1 знач.). Біржавыя здзелкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блёкатавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да блёкату. Блёкатавы ліст. // Які здабываецца з блёкату. Блёкатавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бліна; з якога робяць бліны. Бліновая мука. Бліновы апалонік.