мацава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мацаваць.

2. Тое, што і крапеж. Рудніковыя мацаванні.

3. Прыстасаванне, якое служыць для замацавання чаго‑н. Прабіраючыся паміж зараснікаў вярбы, што разрасл[і]ся па беразе ракі, Валерый адчуў, як аслабла мацаванне лыжы на правай назе. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касе́та, ‑ы, ДМ ‑сеце, ж.

1. Святлонепранікальны футляр для прадухілення засвечвання святлоадчувальных матэрыялаў (плёнак, пласцінак і пад.) пры фота- і кіназдымках. // Плоская каробка, у якой размяшчаецца магнітная магнітафонная лента.

2. Прыстасаванне для скідання бомб.

3. Тое, што і кесон (у 3 знач.).

[Ад фр. cassette — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́стыр, ‑у, м.

1. Наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў і пад. У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, галава забінтавана і заклеены пластырам твар. Карпюк.

2. Спец. Прыстасаванне са спецыяльнай парусіны, якім часова латаюць прабоіны на судне.

[Ад грэч. émplastron — мазь, пластыр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счэп, ‑а, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.

3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́льніца, мʼяльніца, мнАльніца ’церніца для канапель’ (Уладз., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), рус. мяльница ’церніца’, укр. мʼяльницяпрыстасаванне, на якім размінаюць шкуры’, польск. międlnica ’церніца’. Паўн.-слав. Да мяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́звыпрыстасаванне, у якім носяць сена’ (пух., чэрв., ДАБМ, камент., 826), рэ́зьвы, рэ́зьвівы, рэзьвілі, ро́зьвіны, рэзьвіны, рэ́зьзіны ’тс’ (там жа) — балтызмы, параўн. rẽzgynės, rezgĩs ’пляцёнка, кошык’, ’сетка’ (Карскі, РФВ, 49, 20; Фасмер, 3, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Свойская жывёліна са звычкамі драпежніка, якая ловіць мышэй; самка ката. Кошка злавіла мыш. Кошка мяўкае. □ Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць. Прыказка.

2. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых (леў, тыгр, барс і інш.). Дзікая кошка.

3. Прыстасаванне ў выглядзе якара з трыма ці больш кручкамі для падымання прадметаў з-пад вады.

4. звычайна мн. (ко́шкі, ‑шак). Прыстасаванне ў форме металічных кручкоў з шыпамі ўсярэдзіне, якое прымацоўваецца да абутку пры пад’ёме на слупы, мачты і пад. // Прыстасаванне ў форме падэшвы з шыпамі, якое прымацоўваецца да абутку пры хаджэнні па скалах, па лёдзе і пад.

•••

Ангорская кошка — асобая парода кошак з доўгай мяккай поўсцю.

Кошкі-мышкі — дзіцячая гульня, у якой той, хто выконвае ролю кошкі, ловіць астатніх удзельнікаў гульні.

На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць — пра трывожны стан, чаканне чаго‑н. непрыемнага.

(Чорная) кошка прабегла (перабегла) паміж кім — сапсаваліся адносіны паміж кім‑н., хто‑н. з кім‑н. пасварыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяпле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацяпляць — ацяпліць.

2. Сістэма абагравання памяшканняў; прыстасаванне для абагравання. Вадзяное ацяпленне. Паравое ацяпленне. Цэнтральнае ацяпленне. □ Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́нец, ‑нца, м.

1. Прыстасаванне з дрэва, гумы і інш., якое замацоўваецца на борце судна для засцярогі яго ад удараў пры падыходзе к прыстані або другому судну.

2. толькі мн. (кра́нцы, ‑аў). Месца паблізу палубнай гарматы (шафа, скрынка або асобная рама) для захоўвання снарадаў.

[Ад гал. krans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледарэ́з, ‑а, м.

1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.

2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін і пад., аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу. Удалечыні з-пад вады тырчалі вострыя пікі ледарэзаў, а між іх у вадзе ляжала ўзарваная маставая ферма. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)