пле́сці, пляту́, пляце́ш, пляце́; пляцём, плецяце́, пляту́ць; плёў, пляла́, -ло́; пляці́; пле́цены; незак., што.
1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і пад.), злучаць у адно цэлае, вырабляць.
П. кошык.
П. вянок.
2. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, узводзіць паклёп, нагаворваць (разм.).
П. інтрыгі.
П. бязглуздзіцу.
На гэту жанчыну рознае плялі.
|| зак. спле́сці, спляту́, спляце́ш, спляце́; спляцём, сплецяце́, спляту́ць; сплёў, спляла́, -ло́; спляці́; спле́цены.
|| наз. пляце́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шэпт, -у, М -пце, м.
1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак.
Гаварыць шэптам.
2. перан. Ціхі, невыразны шум, шапаценне, цурчанне і пад.
Ш. хваль.
3. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэце.
Пра гэта ўжо пусцілі ш.
Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).
4. мн. -ы, -аў. Набор слоў, якія паводле забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу; заклінанне (разм.).
Лячыць шэптамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2-3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трандзі́ць (трандзе́ць, трындзі́ць, трындзе́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), сюды ж трандо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), трандыка́ты ’прыспеўваць без слоў або пераймаючы ігру інструмента якія-небудзь прыпеўкі, танцавальныя і гульневыя мелодыі’ (Арх. Вяр.). Параўн. чэш. trandati ’выбалбатаць, разбалабоніць’. Апошняе, паводле Махэка₂ (649), утворана пры дапамозе новага суфікса ‑ndati з tratořiti ’тс’, роднаснага тарато́рыць ’сакатаць, балбатаць’ (гл.) < прасл. *tortoriti (Фасмер, 4, 86). Гл. тарандзіць; сінкопа галоснага звязана з экспрэсіўным характарам слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мікіля́нка, мыкылянка ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mỹkalas ’той, хто мычыць’, mýkelėti ’мармытаць, гаварыць як бы не хочучы і не ведаючы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акцэ́нт, -ту м.
1. лингв., перен. акце́нт; ударе́ние;
2. (особенности произношения) акце́нт;
францу́зскі а. — францу́зский акце́нт;
гавары́ць з ~там — говори́ть с акце́нтом;
◊ рабі́ць а. — (на чым) де́лать акце́нт (на чём)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў.. [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.
2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму‑н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастарэ́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Расказваць пра пустое, несур’ёзнае. Прастарэкаваў так аднойчы Кастусь і не заўважыў, як увайшоў у пакой Лычкоўскі. С. Александровіч. [Цётка Паўліна:] — Гэта ж праўда, мы тутака сядзім, прастарэкуем, а тамака косці, чарапы людскія ляжаць незакапаныя, непахаваныя... Сачанка. // Разважаць, гаварыць, як дарослы (пра дзяцей).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прыгаварыць.
2. Гаварыць, суправаджаючы якое‑н. дзеянне. Не зважаючы ні на што і ні на каго, .. [Алік] катаў па вуліцы малога і прыгаворваў яму розныя суцяшальныя словы. Кулакоўскі. — Не бойся, не бойся, дурненькі мой, — гладзячы ката, прыгаворваў хлопчык. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам. Лынькоў. [Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)