стра́та ж.

1. (лишение чего-л.) поте́ря;

с. крыві́ — поте́ря кро́ви;

с. зро́ку — поте́ря зре́ния;

с. працаздо́льнасці — поте́ря трудоспосо́бности;

2. (пропажа) уте́ря, поте́ря;

3. убы́ток м.; уще́рб м.;

пане́сці ~ту — понести́ убы́ток (уще́рб);

4. утра́та, поте́ря;

смерць вучо́нага — вялі́кая с. — смерть учёного — больша́я утра́та (поте́ря);

цярпе́ць ~ту — быть в убы́тке, нести́ поте́ри

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; заг. прыбі; зак.

1. што. Прымацаваць цвікамі што‑н. Трактарыст і калгасны музыка Данік Краўчук мерыўся прыбіць шчыток, трымаючы напагатове ва ўзнятых руках цвікі і сякеру. Дуброўскі. [Дарафей] сам зрабіў шпакоўаю і сам прыбіў яе на грушы. Даніленка.

2. што. Прыціснуць, прыгнуць да зямлі (ветрам, дажджом, градам і пад.). Кроплі [дажджу] весела сыпаліся на твар, на машыну, прыбілі пыл. Мележ. Ігліцу ў лесе дождж прыбіў. Нядзведскі.

3. каго-што. Прыгнаць, прынесці да якога‑н. месца (сілай вады і ветру). [Міхалу Сцяпанавіч у] часам здавалася, што Генадзь нечым падобны на той плывучы прадмет, які вялікая вада гушкае на хвалях, пакуль не прыб’е да берага. Сабаленка. / у безас. ужыв. Яшчэ днём я заўважыў, што за згібам ракі да берага прыбіла бервяно. Корбан. [Васіль:] — Давайце пойдзем паўз бераг, можа дзе яго [човен] прыбіла на завароце. Скрыпка.

4. каго. Разм. Пабіць; ударыць. Юрка заўважыў, што ідуць вартаўнікі, ускочыў на каня і паімчаўся, а яго таварыша вартаўнікі злавілі і прыбілі да паўсмерці. Кулакоўскі. // Забіць. Толяк змагаўся з жаданнем прыбіць тут жа на месцы ненавіднага чалавека. Чорны.

5. перан.; каго. Пазбавіць сілы, волі; вельмі моцна ўздзейнічаць. Толькі гора, вялікая сацыяльная несправядлівасць прыбіла.. [Лявона], зрабіла ўчарнелым, як зямля. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес. высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус. кур., дан., тул., калуж. весожа́ры ’сузор’е’, дан. весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж. висожа́ры, урал. висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал. вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус. вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг. власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус. стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат. lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамёлка ’луста, кавалак’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, першапачатковым значэннем было ’штосьці тоўстае, вялікае, нязграбнае’. Тады можна параўнаць з укр. дыял. гаме́ла ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Грынч.), чэш. дыял. gámeľa ’дурны, нехлямяжы’ (гл. Махэк₂, 149, дзе даецца вельмі няпэўная этымалогія). Для ўкр. слова Рудніцкі (554–555) прапануе з запытаннем сувязь з гам!, га́мати ’есці’. Што можа быць сувязь з ’есці’ і ’луста’ параўн. у Насовіча: га́мзаць, гамзі́ць ’есці’, гамзу́лявялікая луста хлеба’. Да чэш. дыял. gámeľa і да магчымых сувязей гэтай групы слоў з лексемамі са значэннем ’есці’ параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 253–254 (пад gamajda).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катлава́н ’катлаван’ (ТСБМ, БРС). Фасмер (2, 353) рус. котлова́нвялікая яма для закладкі фундамента’ лічыў цёмным словам. Трубачоў, у дадатках да слоўніка Фасмера, мяркуе, што яно звязана са словам котёл і рознымі варыянтамі ад колдо́бина. Шанскі (2, К, 359) лічыць котлован уласна рус. словам. Упершыню сустракаецца ў крыніцах канца XIX ст.; як антрапонім (Котлован) у XVI ст. У сучасным значэнні вядома ўжо ў Даля. Паводле Шанскага, там жа, слова з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прыметніка котловый (які паходзіць ад слова котел). Бел. катлава́н, укр. котлова́н, мабыць, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баю́ра ’лужына’ (Сцяшк. МГ), баю́рына ’кар’ер, запоўнены вадой’ (Жд.), гл. яшчэ Яшкін. Укр. баю́ра, балю́ра, баню́ра, банюр, байо́ровялікая, глыбокая лужа; ямка ў земляной падлозе’. Польск. bajor ’сажалка’, bajoro ’тс’, bajura, bejura ’лужына’, bániory ’глыбокія месцы ў вадзе’, bonior, banior ’глыбіня ў рэчцы, вір’. Сувязь з ням. Weiher ’сажалка’ (г. зн. запазычанне з ням.) вельмі няпэўная. Слаўскі (1, 26) думае пра *bańor(o) < bańa (з дыялектным > j > ). З геаграфічных меркаванняў (у бел. і ўкр. мовах, галоўным чынам у заходніх гаворках) выходзіць, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навальні́царус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)