непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб. Мележ.

2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ. Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак.

1. што і чаго. Прыляпіць што‑н. да паверхні чаго‑н. Наляпіць афішу на сцяну. □ — Учора.. [акупанты] наляпілі перад вечарам усюды загады, каб усім сабрацца ў адно месца. Мележ.

2. чаго. Лепячы, нарабіць, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Мяккі снег качаўся ў камы, і хлопчыкі наляпілі баб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахмо́цце, ‑я, н., зб.

1. Старое, паношанае або падранае адзенне. Вецер торбачкі іх трос, Як шалёны, выў, смяяўся, Біў у твар і з ног скідаў Ды ў лахмоцце забіраўся. Колас.

2. Шматкі, абрыўкі чаго‑н. [Жэня:] — Вечна ў цябе ад карткі застаецца адно лахмоцце... Васілевіч. Над возерам навісае лахмоцце цёмна-шэрых восеньскіх хмар. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псяю́ха, ‑і, м. і ж.

Разм. лаянк. Пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць. Няхай адно кране за вуха: Як выйдзе ён на двор, псяюха, Адзін без нас, як цёмна стане, Тады што скажаш нам, Іване? Колас. Глядзіць сабачым вокам злым, Бурчыць, здаецца, глуха. Ды раптам... Што такое з ім? Пачаў брахаць псяюха. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Разм. Чытаць марудна, па складах. У хаце было цемнавата, і палкоўнік слібізаваў па літарах, не могучы іх звязаць у адно цэлае. Сабаленка. Калі дома быў стары, ён заўсёды першым браўся за пісьмо, надзяваў акуляры і, слаба разбіраючы сынаў почырк, слібізаваў кожнае слова. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; незак.

1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, крывадушнічаць. І яшчэ адно пачуццё нараджаецца са скупых запытанняў Васіля — гэта пагарда да кулака, які выкручваецца і фальшывіць. Кучар.

2. Утвараць фальшывыя гукі. Смешна адставіўшы руку са смычком, [Валерый] аднастайна цягнуў адну і тую ж ноту. «Аднак жа ён страшэнна фальшывіць», — здзівіўся юнак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.

[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасце́нь1 ’мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.

Прасце́нь2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус. прость ’прамая дарога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падру́ба ’ніжні вянок зруба’ (ТСБМ, Сцяшк.), падру́б (Янк. 1, Мат. Гом.), падру́б, падру́ба (Шат., Бяльк.), падру́ба, подру́ба, падру́бы (Сл. ПЗБ), подру́ба (Шушк., Тарнацкі, Studia), падру́бінаадно з чатырох бярвенняў падрубу’ (Янк. 1). Рус. подру́б ’зруб або некалькі вянкоў, якія падведзены пад зруб’, подру́ба ’вуглы ў зрубе’, серб.-харв. по́друб ’рубец, падшыты край адзежы’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад падрубіць < рубіць (гл.). У будаўнічай тэрміналогіі бел.-рус. ізалекса. Падру́бка ад падруб(а) з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)